ААТ «Бабруйскі завод біятэхналогій» (да 2013 года — Бабруйскі гідролізны завод) — беларускае прадпрыемства па вытворчасці тэхнічнага і харчовага спірту, двухвокісу вугляроду, біятэхналагічнай прадукцыі для сельскай гаспадаркі. Уваходзіць у ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гісторыя У 1932 годзе Усебеларуская канферэнцыя па хімізацыі сельскай гаспадаркі прыняла рэзалюцыю аб будаўніцтве гідролізна-спіртавога завода. Будаўніцтва пачалося ў 1934 годзе. У 1936 годзе ў Бабруйску ўведзены ў эксплуатацыю гідролізны завод № 4 для перапрацоўкі адходаў Бабруйскага дрэваапрацоўчага камбіната. У гады Вялікай Айчыннай вайны завод быў разбураны, да 1947 годзе адноўлены. З 1950 года — Бабруйскі гідролізны заводБобруйский гидролизный завод на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь). У 1960 годзе ўведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці вуглекіслаты, у 1967 годзе — цэх па вытворчасці кармавых дрожджаў. У 1966—1978 гадах завод падпарадкоўваўся Галоўнаму ўпраўленню мікрабіялагічнай прамысловасці пры Савеце Міністраў БССРБобруйский гидролизный завод на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь). У 1978 годзе завод быў ператвораны ў вытворчае аб’яднанне. У 1979 годзе на заводзе былі ўведзены ў эксплуатацыю лакальныя ачышчальныя збудаванні. У 1985 годзе завод асвоіў вытворчасць заменніка жэньшэня. У 1986 годзе па прадпрыемства ўвайшло ў склад Беларускага НВА «Белбіятэхналогія» (з 1987 года — беларускае НВА «Белмедбіяпрам»). У 1991 годзе завод асвоіў вытворчасць тавараў народнага спажывання. У 1994 годзе быў адкрыты цэх рэктыфікацыі этылавага спірту. У 1998 годзе пачалася вытворчасць некалькіх ветэрынарных прэпаратаў, біяпрэпаратаў і сродкаў абароны раслін. У 1992—1996 гадах завод паслядоўна знаходзіўся ў складзе камітэта фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, камітэта хімічнай і мікрабіялагічнай прамысловасці Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, 14 кастрычніка 1996 года ўвайшоў у склад канцэрна «Белбіяфарм». У 2000 годзе завод ператвораны ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства. У 2013 годзе прадпрыемства было перайменавана ў Бабруйскі завод біятэхналогій.
Сучасны стан Станам на 2010 год на заводзе працавала 742 чалавекі, вытворчыя магутнасці складалі 600 тыс. дал спірту этылавага рэктыфікаванага тэхнічнага, 13 тыс. т кармавых дрожджаў, 2,5 тыс. т вадкага двухвокісу вугляроду. Да 2020 года сярэдняспісачная колькасць работнікаў скарацілася да 440 чалавек. Станам на 1 студзеня 2020 года 100% акцый прадпрыемства знаходзіліся ў дзяржаўнай уласнасці. Чысты прыбытак за 2019 года склаў 304 тыс. рублёў (~140 тыс. долараў). Частка харчовага спірту завод пастаўляе вытворцам віна-гарэлачнай прадукцыі.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Старонка на сайце ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі»
Катэгорыя:Хімічныя і нафтахімічныя кампаніі Беларусі Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Бабруйска