Аўстралійская акадэмія сіл абароны () — аўстралійская дзяржаўная ваенная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Канбера.
Агульная характарыстыка Гэта ваенная акадэмія, якая забяспечвае ваенную і акадэмічную адукацыю для малодшых афіцэраў аўстралійскіх сіл абароны: Каралеўскага ваенна-марскога флоту Аўстраліі, Аўстралійскай арміі і Каралеўскіх ВПС Аўстраліі. У 2016 годзе акадэмія пачала прымаць цывільных студэнтаў на курсы бакалаўрыяту. Акрамя навучання будучых лідэраў аўстралійскіх сіл абароны, акадэмія таксама забяспечвае праграмы аспірантуры і кароткія курсы павышэння кваліфікацыі як для персаналу міністэрства абароны, так і для шырокай грамадскасці. Малодшыя афіцэры, якія наведваюць акадэмію, маюць званне мічмана ў Каралеўскім аўстралійскім ваенна-марскім флоце Аўстраліі, афіцэрскага кадэта ў аўстралійскай арміі або афіцэрскага кадэта ў Каралеўскіх аўстралійскіх ВПС.
Структура Школа інжынерыі і інфармацыйных тэхналогій Школа бізнесу Школа гуманітарных і сацыяльных навук Школа фізічных, экалагічных і матэматычных навук
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі