__NOTOC__

1 мая (1 траўня) — сто дваццаць першы (сто дваццаць другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

305: Рымскі імператар Дыяклетыян добраахвотна адмовіўся ад улады. 408: Сямігадовы Феадосій II быў абвешчаны імператарам Усходняй Рымскай імперыі пасля смерці свайго бацькі Аркадзія. 1185: Сонечнае зацьменне назіралася ў Цэнтральнай Амерыцы і Еўропе, упамінаецца ў «Слове пра паход Ігараў» і было расцэнена князям Ігарам як прадвесце бяды. 1045: Грыгорый VI быў абраны Папам Рымскім (паводле некаторых даных, купіў папства ў свайго хросніка Бенедыкта IX). 1560: Партугальцы адкрылі востраў Маю ў Атлантычным акіяне. 1576: Стэфан Баторый каранаваны ў Кракаве, пазней каранаваны і на вялікія князі літоўскія. 1753: Карл Ліней апублікаваў працу «Species Plantarum», якая лягла ў аснову батанічнай наменклатуры. 1707: Англія і Шатландыя злучыліся ў Вялікабрытанію. 1786: Прэм’ера оперы «Жаніцьба Фігаро» В. А. Моцарта адбылася ў Бургтэатры ў Вене. 1832: Расійскі імператар Мікалай I сваім рэскрыптам закрыў Віленскі ўніверсітэт. 1840: У Вялікабрытаніі з’явіліся першыя ў свеце паштовыя маркі (з профілем каралевы Вікторыі). 1851: У Лондане адкрылася першая Сусветная выстаўка. 1945: Над Рэйхстагам у Берліне ўзняты чырвоны сцяг. 1948: У Кобрыне адкрыўся ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава. 1949: Адкрыта Нерэіда, спадарожнік Нептуна. 1966: Адбылося апошняе выступленне «The Beatles». 1978: Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы ператвораны ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт. 2004: Да Еўрапейскага Саюза далучылася 10 дзяржаў: Венгрыя, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія і Эстонія. 2026: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты выйшлі з АПЕК.

Нарадзіліся

1238: Магнус VI, кароль Нарвегіі 1566: Міхіл Янс ван Мірэвелт, нідэрландскі мастак 1825: Джордж Інес, амерыканскі мастак 1831: Альберт Анкер, швейцарскі мастак 1852: Сант'яга Рамон-і-Кахаль, іспанскі навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (1906) 1894: Іван Ермачэнка, беларускі палітычны дзеяч (пам. 25.2.1970) 1906: Аляксандра Бергман, дзяячка КПЗБ, гісторык, публіцыст 1915: Іван Любачка, беларускі гісторык (пам. 20.7.1977) 1922: Алесь Салавей, беларускі паэт (пам. 21.1.1978) 1928: Гаральд Коэн, брытанскі і амерыканскі мастак (пам. 27.4.2016) 1931: Алег Лойка, беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец (пам. 19.11.2008) 1933: Мішэль Камдэсю, французскі эканаміст 1942: Міхаіл Басалыга, беларускі графік 1947: Яакаў Бекенштэйн, ізраільскі фізік 1949: Ядвіга Паплаўская, беларуская эстрадная спявачка 1958: Патрыс Талон, прэзідэнт Беніна 1969: Хаўер Бардэм, іспанскі кінаакцёр 1981: Аляксандр Глеб, беларускі футбаліст

Памерлі

408: Флавій Аркадзій, імператар Усходняй Рымскай імперыі 946: Марын II, Папа Рымскі 1118: Мацільда Шатландская 1240: Жак дэ Вітры, французскі храніст 1277: Стэфан Ураш I, кароль Сербіі 1308: Альбрэхт I (кароль Германіі) 1539: Ізабела Партугальская, імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі 1572: Пій V, Папа Рымскі, 1566—1572 (нар. 17.1.1504) 1873: Давід Лівінгстан, шатландскі даследчык Афрыкі (нар. 19.3.1813) 1904: Антанін Леапольд Дворжак, чэшскі кампазітар 1973: Асгер Ёрн, дацкі мастак 1983: Джордж Ходжсан, канадскі плывец, алімпійскі чэмпіён 1986: Сцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнавец, доктар філалагічных навук (нар. 15.12.1921) 1994: Айртан Сена, бразільскі аўтагоншчык

Святкуюць Міжнародны дзень працоўных Гаваі, ЗША: Дзень Леі Маршалавы Астравы: Дзень Кастытуцыі Саскачэван, Канада: Дзень сусліка

501