19 ліпеня 2024 года здарыўся глабальны тэхнічны збой у рабоце Windows, што прывяло да шматлікіх парушэнняў у дзейнасці авіякампаній, банкаў, сістэмы камунікацый і сувязі. Перасталі функцыянаваць або сталі працаваць некарэктна камп’ютарныя сістэмы аварыйных службаў, банкаў, аэрапортаў і іншых арганізацый. Паведамлялася, што многія камп’ютары перасталі загружаццаВ Microsoft случился сбой по всему миру.

Збой быў выкліканы абнаўленнем сістэмы кібербяспекі CrowdStrikeГлобальный технический сбой охватил планету, калі а 04:09 распрацоўшчыкі распаўсюдзілі абнаўленне драйвера для свайго праграмнага забеспячэння Falcon для ПК і сервераў. Абнаўленне файла канфігурацыі, які адказваў за праверку найменных каналаў, файла канала 291, выклікала лагічную памылку ў сэнсарным кліенце Windows. Памылка ў праграме прыводзіла да з’яўлення «сініх экранаў смерці». Амаль адразу ж віртуальныя машыны Windows на воблачнай платформе Microsoft Azure пачалі перазагружацца і выбываць са строю.

А 07:15 было афіцыйна паведамлена пра збой сістэмы.

Прыпынілі палёты авіякампаніі United Airlines, Delta Airlines і Turkish Airlines, а брытанскі тэлеканал SkyNews быў адключаны ад сеткі. Пацярпела таксама сістэма аховы здароўя і экстранных службаў Вялікабрытаніі. Расійскія авіякампаніі, якія пасля 2023 года ў рамках татальнага імпартазамяшчэння перайшлі на айчыннае ПЗ, працягвалі лётаць без праблем.

У выніку збою ўпалі ў цане акцыі Microsoft і CrowdStrike.

Крыніцы

Катэгорыя:Microsoft Windows Катэгорыя:Падзеі 19 ліпеня Катэгорыя:Ліпень 2024 года Катэгорыя:Катастрофы 2024 года