Крысціян Фюрхтэгот Гелерт (; ) — нямецкі пісьменнік. Прадстаўнік Асветніцтва.

Біяграфія Прафесар Лейпцыгскага ўніверсітэта (1745).

У «Байках і апавяданнях» (т. 1—2, 1746—48) адлюстраваў побыт і свядомасць нямецкага бюргерства. Крысціян Фюрхтэгот Гелерт першы з нямецкіх пісьменнікаў паспрабаваў стварыць нямецкую буржуазную камедыю («Пяшчотныя сёстры», 1747, і інш.), а таксама асветніцкі раман («Жыццё шведскай графіні фон Гелерт» (т. 1—2, 1747—48). Пропаведзі рэлігійнага абавязку і сямейнай дабрачыннасці прысвечаны «Маральныя лекцыі» (т. 1—2, 1770), «Духоўныя оды і вершы» (1757).

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі