Васіль Яраславіч (?—) — сын Яраслава Уладзіміравіча, удзельны князь бораўскі.
У час феадальнай вайны (1425—53) у 1446 годзе выгнаны вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Шамякам. Ад’ехаў у Вялікае Княства Літоўскае, дзе атрымаў ад вялікага князя Казіміра Бранск, Гомель, Старадуб, Мсціслаў. Пасля вярнуўся, дапамог Васілю II вярнуць маскоўскі трон. У 1456 сасланы Васілём II у Угліч. Яго жонка з пасынкам Іванам уцякла ў ВКЛ.
Зноскі
Літаратура