Яраслаў Усеваладавіч () — вялікі князь кіеўскі (1236—38) і ўладзімірскі (1238—46). Кананізаваны РПЦ.
Біяграфія Сын Усевалада Вялікае Гняздо, брат вялікага ўладзімірскага князя Юрыя Усеваладавіча, бацька Аляксандра Неўскага. Князь у Пераяслаўлі Паўднёвым (1200—06), Пераяслаўлі Залескім (з 1212). Удзельнік міжусобных войнаў. У 1210—30-я гады неаднаразова быў князем у Ноўгарадзе; імкнуўся пашырыць рускі ўплыў на фінскія землі, змагаўся з нямецкай агрэсіяй (у 1234 нанёс буйное паражэнне крыжакам на р. Эмайыгі ў Эстоніі). Як вялікі князь уладзімірскі імкнуўся аднавіць разбураныя мангола-татарскім нашэсцем гарады і гаспадарчае жыццё, з дапамогай манголаў падпарадкаваць сабе Кіеўскае, Смаленскае і іншыя княствы. У 1243 хан Залатой Арды Батый прызначыў яго вялікім князем усёй Русі. У 1246 выкліканы да вялікага мангольскага хана Гуюка ў г. Каракарум, дзе атручаны (памёр на зваротным шляху).
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Вялікія князі кіеўскія Катэгорыя:Вялікія князі ўладзімірскія