Норадрэналі́н, норэпінефрын — біялагічна актыўнае рэчыва з групы катэхаламінаў, нейрагармон. Утвараецца ў клетках мазгавога слоя наднырачнікаў і ў нервовай сістэме чалавека і пазваночных жывёл, з’яўляецца перадатчыкам (медыятарам) нервовага ўзбуджэння.
Біяхімічны папярэднік адрэналіну.
Атрымліваюць сінтэтычным шляхам.
Стымулюе скарачэнні сэрца, расслабляе мускулатуру бронхаў, уплывае на абмен рэчываў. Сакрэцыя норадрэналіну ўзмацняецца пры стрэсе, фізічных нагрузках і інш.
Выкарыстоўваюць у медыцыне пры зніжэнні артэрыяльнага ціску, калапсе, страце крыві, шоку.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Нейрамедыятары