Баі за Бабруйск — эпізод грамадзянскай вайны ў Расіі, частка падзей паўстання Доўбар-Мусніцкага.
Ход падзей У ліпенія 1917 года Часовы ўрад Расіі ўтварыў Польскі корпус, з мэтай наступнай адпраўкі на фронт Першай сусветнай. Камандзірам фарміравання прызначаны генерал Юзаф Доўбар-Мусніцкі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі кіраўніцтва корпуса адмовілася падпарадкоўвацца ўладзе бальшавікоў, заняло пазіцыю нейтралітэту і перадыслакавалася з Быхава ў раён Рагачоў-Жлобін-Бабруйск.
12 студзеня 1918 года прайшла першая бітва з бальшавіцкімі сіламі, корпусу ўдалося заняць Рагачоў. Аднак Доўбар-Мусніцкі імкнуўся да захопу Бабруйскай крэпасці:Узяцце Бабруйска было маёй галоўнай мэтай, таму што крэпасць спрыяла перагрупоўцы войскаў і эфектыўнай абароне.<…> Толькі пасля страты крэпасці бальшавікі сталі ўсведамляць яе стратэгічнае значэнне. Бальшавікі абаранялі Бабруйск сіламі каля 7 тысяч салдат. Аблога горада пачалася 2 лютага, на наступны дзень горад капітуляваў. Войскі генерала Доўбар-Мусніцкага атрымалі доступ да складоў з ваенным забеспячэннем, боепрыпасамі і правіянтам, атрымаўшы сродкі для працягу барацьбы. Чырвоная Армія не змірылася са стратай горада, яе часці распачалі некалькі беспаспяховых спробаў штурму пры ўдзеле партызан. Баі працягваліся па ўсім наваколлі (у тым ліку і пад Рагачовам), страты раслі з абодвух бакоў. Палякі зладзілі вайсковыя могілкі, дзе хавалі загінулых і памерлых салдат і афіцэраў. У баях асабліва вызначыліся воіны Рыцарскага (афіцэрскага) легіёна.
На падставе Брэсцкага міру Савецкая Расія вымушана была перадаць Германія захоплены палякамі Бабруйск. Генерал Доўбар-Мусніцкі, не атрымаўшы падтрымкі Рэгенцкай рады Польскага каралеўства, у маі здаў горад немцам. Перад эвакуацыяй камандаванне корпуса вырашыла стварыць на месцы польскіх могілак курган як помнік загінуўшым у баях за незалежнасць Польшчы. Пасля польска-савецкай вайны курган быў знесены.
Памяць У 1932 годзе была адноўлена паменшаная копія Бабруйскага кургана на могілках Старыя Павонзкі ў Варшаве. Там хавалі салдат генерала Доўбар-Мусніцкага, якія памерлі ўжо ў незалежнай Польшчы.
Баі за Бабруйск таксама былі ўвекавечаны на Магіле невядомага салдата ў Варшаве, з надпісам на адной з дошак: BOBRUJSK 2 II — 11 III 1918.
Гл. таксама Баі за Бабруйск (1919)
Літаратура
Wacław Lipiński. Walki o niepodległość Polski w latach 1905—1918, Wolumen, Warszawa 1990 Mieczysław Wrzosek. Polski czyn zbrojny podczas pierwszej wojny światowej 1914—1918, Państwowe Wydawnictwo «Wiedza Powszechna», Warszawa 1990
Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Бітвы Польшчы Катэгорыя:Канфлікты 1918 года Катэгорыя:Гісторыя Бабруйска Катэгорыя:Аперацыі і бітвы Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі Катэгорыя:1918 год у Беларусі Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Беларусі