EE-11 Urutu — бразільскі бронетранспарцёр.

Гісторыя У пачатку 1960-х абаронная прамысловасць Бразіліі была нязначнай і абмяжоўвалася ў асноўным вытворчасцю стралковай зброі або рэканструкцыяй састарэлай амерыканскай тэхнікі. Паміж 1964 і 1967 гадамі ўрад запусціў праграму па адраджэнні зброевай прамысловасці. На гэтым фоне машынабудаўнічая фірма Engenheiros Especializados SA (Engesa) распрацавала бронемашыну EE-9 Cascavel. На базе браневіка ўзнік праект Carro Transporte de Tropas Anfíbio (CTTA). Ён прадугледжваўся як БТР на шасі EE-9. Першы прататып быў завершаны ў 1970 годзе. Серыйная вытворчасць CTTA пачалася ў 1974 годзе. У армію машына прынята пад пазначэннем EE-11 Urutu.

Апісанне Кампаноўка ўсіх варыянтаў Urutu аднолькавая: аддзяленне кіравання размешчана ў пярэдняй левай частцы корпуса, з маторным аддзяленнем у пярэдняй правай частцы і дэсантным аддзяленнем у задняй. Кіроўца забяспечаны люкам і трыма кіроўнымі перыскопамі. Пасажыры могуць высаджвацца з дзвярэй па абодва бакі корпуса або з задняй часткі. Дэсантнае аддзяленне абсталявана глядзельнымі блокамі і агнявымі адтулінамі. Корпус Urutu складаецца з двух розных слаёў зварной балістычнай сталі, які абараняе ад бранябойных боепрыпасаў калібра 7,62×39 мм.

Асноўным узбраеннем з’яўляецца 12,7-мм кулямёт Browning M2.

На машыне ўсталявана аўтаматычная каробка перадач Allison MT-643 (5 перадач наперад, 1 назад).

Эксплуатанты : 24 : 12 : 55IVECO delivers first batch of VBTP-MR vehicles to the Brazilian Army - Armyrecognition.com, December 16, 2012 : 56 : 10 : 60 : 32 : 12 24 : 148 Іракскі Курдыстан

: 82

: 12

: 15 : 18 : 29 : 38 : 7 : 37

Крыніцы

Катэгорыя:Бронетранспарцёры