Трахеамікозы. — С. 99 — 100 — грыбковыя захворванні сасудзістай сістэмы некаторых сельскагаспадарчых культур, дэкаратыўных раслін, дрэў і дзікарослых траў, выкліканыя рознымі паразітычнымі аскаміцэтавымі грыбамі, якія закаркоўваюць сасуды драўніны, засяляючы трахеіды ксілемы, вынікам чаго становіцца поўнае або частковае завяданне заражанай расліны. Да ўзбуджальнікаў адносяцца грыбы родаў і . Гэтыя захворванні часта вядомыя пад назвамі, якія паходзяць ад узбуджальнікаў (фузарыёз, ) або характэрных сімптомаў ().
Сімптомы Характарызуюцца стратай клетак усёй расліны або асобных яе частак, завяданнем, скручваннем, засыханнем лісця і галінак кроны (у дрэў). Завяданне наступае ў выніку закупокі сасудаў міцэліем узбуджальніка або пекцінападобнымі прадуктамі распаду клетачных сценак сасудаў пад дзеяннем ферментаў, якія вылучае паразіт. Пад дзеяннем таксічных рэчываў, што выдзяляе патаген, падае тургар клетак расліны.
Крыніцы
Катэгорыя:Грыбковыя захворванні раслін