У канцы ліпеня 2024 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў, Венесуэлу ахапілі масавыя пратэсты. Апазіцыі абвінаваціла ўлады ў фальсіфікацыі выбараў і адмовілася прызнаваць перамогу Нікаласа Мадура.

Перадгісторыя Пасля паведамленняў пра перамогу Нікаласа Мадуры ў раннія гадзіны 29 ліпеня апазіцыйная большасць, арганізаваная вакол Марыі Карына Мачада і кандыдата ад Адзінай платформы Эдмунда Гансалеса, адмовілася ад прызнання выбараў, заявіўшы пра фальсіфікацыю вынікаў. Аргенціна, Чылі, Коста-Рыка, Эквадор, ЗША, Панама, Парагвай, Перу і Уругвай скептычна паставіліся да вынікаў, заклікаўшы да аўдыту. Пры гэтым Мадура быў абвешчаны прэзідэнтам на трэці тэрмін за некалькі месяцаў да запланаванай змены ўрада і да публікацыі агульных вынікаў галасавання.

Ні Мачада, ні Гансалес не заклікалі да пратэстаў, а замест гэтага папрасілі людзей прысутнічаць на выбарчых участках, пакуль не будуць атрыманыя запісы пададзеных галасоў.

Храналогія 28 ліпеня, у дзень выбараў, Хуліа Валерыа Гарсія, жыхар штата Тачыра, быў застрэлены групай неапазнаных матацыклістаў. У той жа дзень таксама было паранена чацвёра. Адначасна венесуэльцы ў бразільскіх гарадах Пакарайма, Баа-Віста і Сан-Паўлу выйшлі на дэманстрацыі супраць Мадуры.

29 ліпеня зафіксаваны пратэсты ў сталічным Каракасе (у розных раёнах прайшлі маршы пустых каструльRepresión en Caracas: la policía dispara con gases lacrimógenos a manifestantes que protestan contra el fraude electoralCaracas amanece con calles vacías y cacerolazos resonando en diferentes barrios de la ciudad), штатах Арагуа, ФальконRechazan resultados del CNE: cacerolazos y protestas en distintas partes del país і МірандаOpositores protagonizan caceroladas y cortes de carreteras en Venezuela. Некалькі тысяч чалавек выйшлі на пратэст каля самага вялікага беднага квартала Каракаса. Пратэстоўцы палілі развешаныя па сценах і слупах партрэты Мадуры, покрыўкі, смецце і машыныVenezuelan opposition says it has proof its candidate defeated President Maduro in disputed electionSee how Venezuelans are using pots to protest Maduro's victorySee angry Venezuelans living abroad react to President Maduro's election win claim. У горадзе Каро пратэстоўцы знеслі статую былога прэзідэнта Уга ЧавесаVenezuela opposition says its victory is irreversible, citing 73% of vote tallies. Таксама дэманстранты заблакавалі шашу Каракас-Ла-ГуайраOpositores protagonizan caceroladas y cortes de carreteras en Venezuela. Разганяць пратэстоўцаў паліцыянтам дапамагалі «калектывас» — члены ваенізаваных арганізацый, якія падтрымліваюць уладу Мадура.

Падчас пратэстаў 29 ліпеня загінулі 2 чалавекі (у тым ліку 15-гадовы падлетак), 7 пратэстоўцаў атрымалі раненні. Паведамлялася пра яшчэ 3 загінулых, але гэтыя звесткі не былі пацверджаныResultados de las elecciones en Venezuela 2024, en vivo. La represión a las protestas deja al menos dos muertos y 46 detenidos.

30 ліпеня ў Пунта-Фіхо пратэстоўцы апоўначы падпалілі мэрыю Карыбаны і рэгіянальную штаб-кватэру кіруючай Адзінай сацыялістычнай партыі. Днём дэманстрацыі ахапілі гарады Баркісімета, Валенсія, Маракай, Сан-Фернанда-дэ-Апурэ і Лос-Тэкес.

17 жніўня апазіцыя правяла шэраг буйных акцый, у тым ліку за мяжой. Прыхільнікі Мадура ў той жа дзень правялі ўласныя дэманстрацыі. Мелі месца сутыкненні сілавікоў і пратэстоўцаў. Вулічныя мітынгі прыхільнікаў і праціўнікаўМадура працягнуліся і 28 жніўня.

8 верасня Гансалес збег з Венесуэлы, у той час як Мачада заклікаў венесуэльскую дыяспару да мітынгаўref></ref>.

3 кастрычніка ў сталіцы прайшла акцыя сваякоў затрыманых на пратэстах.

Рэакцыя ААН выказала глыбокую заклапочанасць у сувязі з падзеямі ў краіне.

Арганізацыя Amnesty International асудзіла гвалт з боку ўладаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Акцыі пратэсту ў Венесуэле Катэгорыя:Пратэсты 2024 года Катэгорыя:Ліпень 2024 года