«Чы-Лі» (таксама стылізуецца як CHI-LLI або «Чылі») — расійская музычная група, заснаваная ў 2002. Салісткай калектыву з’яўляецца Ірына Забіяка.
Гісторыя групы
Першапачаткова група назвалася «Скрим», а фронтмэнам з’яўляўся Сяргей Карпаў. Карпаў пачуў Забіяку, калі тая выступала ва ўніверсітэце, дзе вучылася, і запрасіўшы яе ў свой калектыў, дзе яна спярша гуляла другарадную ролю. У далейшым гурт быў перайменаваны ў «Рыа», а ў 2002 годзе музыкі запісалі свой першы альбом.
У 2005 годзе калектыў быў рэарганізаваны — Ірына Забіяка стала яго салісткай, а назвай групы стала яе дзіцячая мянушка «Чы-Лі». Па ўспамінах спявачкі, мянушку яна атрымала ў дзяцінстве, па сваіх расказах пра краіну Чылі — дзе, як яна думала, жыў і загінуў яе бацька.
Першае выступленне рэарганізаванай групы адбылося 10 чэрвеня 2006 года у клубе «Ленінград».
У гэтым жа годзе гуртом «Чы-Лі» быў запісаны альбом «Злачынства», які складаецца з 12 песень. А 18 верасня адбылася прэзентацыі альбома ў клуб «Офіс». Улетку ў эфір MTV Расія выходзіць кліп гурта на песню «Лета», які прынёс гурту папулярнасць.
Напрыканцы 2013 гурт скасоўвае кантракт з музычным лэйблам Velvet Music і змяняе стылізацыю назвы на «CHI-LLI», каб пазбегнуць у будучыні магчымых пазоваў з боку лэйбла.
У маі 2024 года група стала ўдзельніцай новага сезона шоу «ВІА Суперстар» на тэлеканале НТВ.
Зноскі
Катэгорыя:Поп-гурты Расіі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2002 годзе