Пастронкі (узыходзіць да старана) — вяроўкі ці раменныя пасы ў вупражы, што служаць непасрэдна для сувязі цяглавай жывёлы з транспартным сродкам або ворыўнай прыладай. Пярэднімі канцамі пастронкі мацуюць да хамута (ярма, шляі), заднімі — да барка, злучанага з транспартным сродкам. Ужываюцца да нашага часу ў сялянскай гаспадарцы, з’яўляючыся адметнай рысай хамутна-пастроначнай і ярэмнай запрэжак.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гужавы транспарт Катэгорыя:Конская вупраж