Яўген Сцяпанавіч Залаты () — беларускі вясляр, срэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2024 года як індывідуальны нейтральны спартсмен.
Выступленні на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы пачаў у першы дзень, 27 ліпеня 2024 года, перамогшы на папярэдняй стадыі. Праз тры дні паказаў найлепшы час ужо ў чвэрцьфінальным заездзе. 1 жніўня прыняў удзел у паўфінале, дзе фінішаваў другім, саступіўшы немцу Оліверу Цайдлеру. Таксама Оліверу Цайдлеру саступіў і ў фінале 3 жніўня, атрымаў сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў.
Спасылкі worldrowing.com
Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) Беларусі