Фамозы — хваробы раслін, якія выклікаюцца недасканалымі грыбамі з роду .
Пашкоджвае расліны розных сямействаў, выклікаючы сухія гнілі і некрозы. На сцеблах і лісці ўтвараюцца шматлікія чорныя пікніды. Узбуджальнік захоўваецца ў раслінных рэштках, клубнях і насенні; распаўсюджваецца ў выглядзе пікнаспор.
Найбольш часта сустракаюцца фамозы:
— морквы (узбуджальнік ): пашкоджвае ўсе органы уключаючы карані; на лісці і сцеблах з’яўляюцца шаравата-карычневыя палоскі або плямы, пакрытыя пікнідамі, затым інфекцыя пераходзіць на карняплод; у перыяд зімовага захоўвання пачынаецца гніенне пашкоджаных тканак.
— капусты (узбуджальнік ): пашкоджвае ўсе надземныя часткі, а таксама каранёвую шыйку ўсходаў; выяўляецца ў выглядзе сухіх светла-бурых плям з цёмным абрамленнем. Шырока распаўсюджаны і можа знішчаць да 50 % ураджаю, асабліва ў цёплае вільготнае надвор’е. Той жа ўзбуджальнік можа паражаць і іншыя капуставыя: рэпу, бручку і іншыя.
— таматаў (узбуджальнік ): выяўляецца пераважна на пладах, у форме бурай плямы ў аснове; затым загнівае ўнутраная частка плоду; зялёныя плады пры гэтым не выспяваюць і ападаюць.
— буракоў (узбуджальнік ): на лісці з’яўляюцца бурыя круглявыя некратычныя плямы, якія часта зліваюцца адна з адной. Пры захоўванні караняплодаў на іх з’яўляецца чорная сухая гніль.
— бульбы (узбуджальнік ): на сцеблах і хвосціках з’яўляюцца невялікія некрозы, якія затым ператвараюцца ў карычневыя мокнучыя плямы; захворванне вядзе да гібелі расліны. На клубнях пры захоўванні утвараюцца ўціснутыя плямы і язвы.
— люцэрны (узбуджальнік ): Пашкоджвае лісце, сцяблы і струкі. На лісці паяўляюцца бурыя або цёмна-карычневыя плямы. На сцяблах плямы дробныя, прадаўгаватыя, цёмна-карычневыя, з сіняватым адценнем, якія па меры развіцця хваробы зліваюцца: паверхня пашкоджваных участкаў сцяблоў робіцца чорнай, гладкай
Акрамя таго, існуюць фамозы кмену, лаванды, фенхелю, чайнага куста і іншых раслін.
Меры барацьбы — выкарыстанне ўстойлівых сартоў, пратручванне насення, апырскванне фунгіцыдамі, севазварот, знішчэнне раслінных рэшткаў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Грыбковыя захворванні раслін