Фузарыёзы. — С. 223 — зборная назва хвароб раслін, выкліканых некаторымі відамі грыбоў з сямейства . Раней іх апісвалі як віды роду , адсюль і назва гэтых хвароб. Аднак у цяперашніх таксанамічных падыходах у адпаведнасці з Index Fungorum віды, якія выклікаюць гэтыя захворванні, адносяць і да іншых родаў (, і іншыя)Selim Kryczyński, Zbigniew Weber (red.), Fitopatologia, t. 2. Choroby roślin uprawnych, Poznań: Powszechne Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 2011, s. 276—285, ISBN 978-83-09-01077-7..

Апісанне Праяўляюцца часцей трахеамікозным або фузарыёзным завяданнем, гнілямі каранёў і наземных частак, радзей некрозамі, плямістамісцямі.

Шкоднасць Фузарыёзы адносяцца да найбольш небяспечных грыбных захворванняў, якія пагражаюць пасевам кукурузы і дробных збожжавых культур (пшаніцы, трыцікале, жыта, ячменю). Яны распаўсюджаны ва ўсім свецеSelim Kryczyński, Zbigniew Weber (red.), Fitopatologia, t. 2. Choroby roślin uprawnych, Poznań: Powszechne Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 2011, s. 276—285, ISBN 978-83-09-01077-7. і выклікаюць велізарныя эканамічныя страты, якія з’яўляюцца вынікам высокай патагеннасці спор, магчымасці працяглага знаходжання патагенаў у глебе і таксічнасці выпрацоўваемых метабалітаў, званых мікатаксінамі.

Развіццю хваробы спрыяе высокая вільготнасць паветра, тэмпература ў межах 15-26 °C і шмат сонечнага святла, таксама недахоп пажыўных рэчываў ў глебе, механічныя пашкоджанні раслін і гэтак далей. Да асноўных прычын павелічэння заражэння сельскагаспадарчых культур фузарыёзам можна аднесці монакультуры, якія выкарыстоўваюцца ў сучаснай сельскай гаспадарцы без традыцыйнага севазвароту, мінімальнай сістэмы апрацоўкі глебы і аднамомантавай уборкі ўраджаю.

Сімптомы Сімптомы ўключаюць і засыханне лісця. Расліны заражаюцца на розных стадыях развіцця, выклікаючы хваробы да і пасля ўсходаў, у тым ліку: , адміранне зярна, высыханне, фузарыёз каласоў і фузарыёзная гангрэна асновы сцябла і каранёў. Характэрнай прыкметай, якая палягчае распазнаванне гэтай хваробы ў палявых умовах, з’яўляюцца аранжавыя або ружовыя скапленні спор грыба, якія надаюць полю спецыфічнае адценне і звычайна сустракаюцца лакальна. Споры знаходзяцца на лускавінках, коласе, ножцы ў аснове коласа, а таксама на ядрах. Эфект заражэння гэтым грыбком падчас ранняга інфікавання (г. зн. да або падчас цвіцення) звычайна прыводзіць да пустога коласа, бо насенне можа не развіцца. Пры больш познім заражэнні (пры наліванні коласу) зерне будзе прамежкавым, і неабходна ўлічваць наяўнасць мікатаксінаўSelim Kryczyński, Zbigniew Weber (red.), Fitopatologia, t. 2. Choroby roślin uprawnych, Poznań: Powszechne Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 2011, s. 276—285, ISBN 978-83-09-01077-7..

Этыялогія Узбуджальнікі інфекцыі захоўваюцца ў глебе, на раслінных рэштках, пашкоджаных органах раслін у выглядзе міцэлію, хламідаспораў або перытэцыяў (пры наяўнасці сумчатай стадыі ў грыбоў).

Меры аховы Гэтыя захворванні вельмі цяжка і часта немагчыма лячыць. Поспех можа быць дасягнуты толькі праз шматнакіраваную комплексную абарону раслін. Асноўнымі метадамі лячэння, якія абмяжоўваюць развіццё фузарыёзу з’яўляюццаSelim Kryczyński, Zbigniew Weber (red.), Fitopatologia, t. 2. Choroby roślin uprawnych, Poznań: Powszechne Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 2011, s. 276—285, ISBN 978-83-09-01077-7.:

вырошчванне ўстойлівых сартоў чаргаванне раслін выкарыстанне сертыфікаванага насеннага матэрыялу і і цыбулін выкарыстанне біялагічных фунгіцыдаў на аснове штаму знішчэнне першасных ачагоў заражэння шляхам культывацыі іржышча і глыбокага ўзворвання выдаленне і пашкоджаных раслін правільная падкормка, захаванне адпаведных прапорцый

Пры вырошчванні адчувальных да фузарыёзу сартоў або пры падазрэнні на небяспеку фузарыёзнага завядання рэкамендуецца выкарыстоўваць прафілактычную хімічную апрацоўку. Для гэтага выкарыстоўваюцца фунгіцыды на аснове трыязолу, бензімідазолу і страбілурыну. Іх трэба выкарыстоўваць некалькі разоў за вегетацыйны перыядSelim Kryczyński, Zbigniew Weber (red.), Fitopatologia, t. 2. Choroby roślin uprawnych, Poznań: Powszechne Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 2011, s. 276—285, ISBN 978-83-09-01077-7..

Фузарыёзы некаторых сельскагаспадарчых раслін

фузарыёз хмелю фузарыёз гароху

Фузарыёзная гніль сцёблаў кукурузы Фузарыёз лёну

Фузарыёз насеннікаў морквы Фузарыёз сырадэлі Фузарыёз соі Фузарыёз суніц

Фузарыёзная гніль цыбулі Фузарыёзная гніль качаноў капусты

Фузарыёзнае завяданне бульбы

Фузарыёзная гніль фасолі Фузарыёзная гніль гароху Фузарыёзная гніль кропу Фузарыёзная гніль люцэрны Фузарыёзная гніль лубіну

Фузарыёзная гніль тапінамбура Фузарыёзная гніль вікі Фузарыёзнае завяданне фасолі Фузарыёзнае завяданне гароху Фузарыёзнае завяданне люцэрны Фузарыёзнае завяданне дыні

Фузарыёзная гніль буракоў

Гніль асновы і парасткаў грэчкі Фузарыёзная гніль траў

Гніль спаржы

Таксама вядомы шматлікія фузарыёзы дэкаратыўных раслін.

Крыніцы

Літаратура

Билай В. И. Фузарии. — 2 изд. — Киев, 1977 Дорожкин Н. А., Бельская С. И. Болезни картофеля. — Мн., 1979 Дорожкин Н. А., Чекалинская Н. И., Нитиевская В. И. Болезни бобовых культур в БССР. — Мн, 1978 Методы повышения устойчівости сельскохозяйственных культур к болезням. — Мн., 1982

Фузарыёзы