Хабертыёз. — С. 226—227 (Chabertiosis) — гліснае захворванне свойскіх і дзікіх , якое выклікаецца паразітычнымі круглымі чарвямі і з сямейства .

Апісанне У свойскіх жывёл звычайна сустракаецца ў авечак і коз, пераважна адзначаецца ў маладняку. Буйная рагатая жывёла хварэе радзей. Акрамя гэтага адзначаны ў вярблюдаў і некаторых дзікіх жвачных жывёл. Заражэнне свіней сустракаецца вельмі рэдка. Хабертыі даўжынёй да 1,3 м паразітуюць у тоўстым кішэчніку.

Этыялогія Жывёлы заражаецца аліментарным шляхам пры заглынанні лічынак нематоды з кормам (пераважна ўлетку на пашы) і вадой, забруджанымі лічынкамі гельмінтаў.

Звычайна маладняк заражаецца ў вясновыя месяцы (сакавік, красавік). Інфікаванне ўзмацняецца ў вільготныя дажджлівыя гады.

Сімптомы Хвароба праяўляецца знясіленнем, ускудлачаннем і выпадзеннем поўсці, дыярэяй, анеміяй, пры значнай інвазіі жывёлы, найбольш ягняты, гінуць.

Дыягностыка У жывых жывёл дыягностыка робіцца праз даследаванне гною. У мёртвых жывёл назіраюцца змены ў тоўстым кішэчніку.

Прафілактыка і лячэнне Для прафілактыкі жывёл дэгельмінтызуюць перад выхадам на пашу (студзень, люты) і ўлетку, а ў пашу ўносяць фенатыязін. Таксама выконваюць правілы зоагігіены ўтрымання і кармлення жывёл.

Пры лячэнні фенатыязін уводзяць у колькасці 0,5 на 1 кг вагі двойчы ў суткі на працягу сутак; нілверм даюць адзін раз у суткі ў колькасці 0,02 г на 1 кг вагі.

Крыніцы

Літаратура

«Кыргызстан». Улуттук энциклопедия: 7-том / Башкы ред. Ү. А. Асанов. К 97. Б.: «Кыргыз энциклопедиясы» башкы редакциясы, 2015. — 832 б., илл. ISBN 978-9967-14-125-4

Катэгорыя:Захворванні жывёл Катэгорыя:Рабдытыдозы Катэгорыя:Рабдытыды