Цэркаспароз буракоў. — С. 299 — грыбковае захворванне раслін, якое сустракаецца толькі на бураках, выклікаецца відам , які адносіцца да аскаміцэтаўCABI Bioscience Databases. Лічыцца адной з самых небяспечных хвароб цукровых буракоў.

Апісанне Хвароба пашкоджвае звычайна лісце расліны, на насенніках развіваецца на чаранках, сцяблах, клубочках.

Сімптомы Першыя сімптомы ў выглядзе круглых, глыбокіх і двухколерных плям дыяметрам 3-5 мм з’яўляюцца на самым старым лісці, часцей за ўсё ў сярэдзіне вегетацыйнага перыяду. Спачатку цэнтр плямы белы, а затым становіцца шэрым. Абадок плям чырвоны або шэра-буры. Моцна заражаныя фрагменты і нават цэлыя лісты жоўкнуць і сохнуць, калі заражана прыкладна 50 % іх паверхні. Калі старое лісце заражаецца і сохне, у буракоў з’яўляецца новае лісце, што прыводзіць да таго, што каранёвая галоўка буракоў пашыраецца канічна. Захворванне часцей за ўсё пачынаецца ў пачатку ліпеня, яму спрыяе высокая вільготнасць і тэмпература паветра вышэй за 15 °CJacek Piszczek: Zapobieganie i zwalczanie. W: Buraki nowe perspektywy. Biznes_ Press sp. z o.o., 2010, s. 35, 36. ISBN 978-83-927966-8-8.

Падобныя сімптомы выклікае і іншае, таксама грыбковае, захворванне — фамоз буракоў.

Этыялогія У мякаці лісця буракоў развіваецца міцэлій грыба віду . Там ён утварае скапленні канідыяльных стрыжняў, на якіх размешчаны бурыя, вузкія і мнагаклетачныя канідыі. Яны распаўсюджваюцца ветрам і вадой і з’яўляюцца крыніцай першаснай інфекцыі. Зімуе грыб у падвусцейкавых камерах, а таксама ў праростках і насенні. Пасля зімоўкі пашкоджвае лісце буракоў, часцей за ўсё праз вусцейкі. Цыкл развіцця гэтага ўзбуджальніка доўжыцца 3-4 тыдні.

Шкоднасць Заражэнне відам выклікае падаўжэнне галоўкі караняплода буракоў, што абцяжарвае ўборкуBurak cukrowy. W: Szczegółowa uprawa roślin Tom I. Zofia Jasińska (red.), Andrzej Kotecki (red.). Wydawnictwo Akademii Rolniczej we Wrocławiu, 1999, s. 423. ISBN 83-87866-06-7 і зніжае масу караняплода да 50 % і колькасць на 2-3 %. Парог эканамічнай шкоднасці:

да 5 жніўня — 5 % заражаных раслін, 5-15 жніўня — 15 % заражаных раслін, пасля 15 жніўня да першай дэкады верасня — 45 % заражаных раслін.

Меры барацьбы Барацьба з гэтай хваробай прадугледжвае заворванне пажніўных рэшткаў, скормліванне жывёлам заражанага лісця, хімічную апрацоўку насення, спыненне вырошчвання буракоў на адным полі на некалькі гадоў і апырскванне фунгіцыдамі. Выкарыстоўваюць фунгіцыды, якія змяшчаюць злучэнні з групы трыязолаў, бензімідазолаў, страбілурынаў і дытыякарбаматаў. У арганічным земляробстве варта выкарыстоўваць прэпараты, якія змяшчаюць злучэнні медзі. Першыя апрацоўкі фунгіцыдамі звычайна варта праводзіць з сярэдзіны ліпеня да пачатку жніўня, калі на асобных раслінах бачная інфекцыя лісця. Важна таксама вырошчванне ўстойлівых сартоў. Устойлівыя сарты ствараюцца метадам адбору з вялікай папуляцыі разам з іншымі метадамі селекцыі, напрыклад, інбрыдынгам .

Крыніцы

Літаратура

Справочник свекловода. — 2 изд., — Мн., 1980.

Катэгорыя:Цэркаспарозы Катэгорыя:Захворванні буракоў