Інстытут металафізікі імя Г. В. Курдзюмава НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення фізікі і астраноміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне фізікі металаў.
Гісторыя У канцы 1944 года ў Кіеве быў створаны аддзел металафізікі Інстытута чорнай металургіі АН УССР, які ўзначаліў акадэмік Г. В. Курдзюмаў. У 1945 годзе на базе аддзела ў сістэме АН УССР была створана Лабараторыя металафізікі. У 1953 годзе з Інстытута чорнай металургіі АН УССР у склад Лабараторыі металафізікі АН УССР былі перададзеныя аддзел металазнаўства і лабараторыя рэнтгенаспектральнага аналізу. У 1955 годзе лабараторыя ператворана ў Інстытут металафізікі АН УССР, у склад якой увайшоў аддзел дыфузійных працэсаў Інстытута фізікі. 25 верасня 1996 года Інстытуту металафізікі было прысвоена імя акадэміка Г. В. Курдзюмава (заснавальніка і першага дырэктара Інстытута).
Навуковыя школы Фізікі трываласці металаў і сплаваў Фазавых пераўтварэнняў і фазавых раўнаваг Электроннай структуры і спектраскапіі цвёрдага цела Фізікі нанаструктурных сістэм Тэорыі металаў і сплаваў з неідэальнай крышталічнай структурай
Структура Аддзел тэорыі металічнага стану (02) Лабараторыя вылічальнай фізікі (24) Аддзел фізічных асноў дыягностыкі і радыёметрыі матэрыялаў (05) Лабараторыя фізікі шматпараметрычнай структурнай дыягностыкі (03) Лабараторыя фізікі і радыёметрыі нераўнаважных транспартных з’яў (50) Аддзел звышправоднасці (09) Лабараторыя спектраскапіі цвёрдага цела (20) Аддзел звышправадніковай электронікі (12) Аддзел фізікі нанаструктур (22) Аддзел металазнаўства эўтэктычных і хутказагартаваных сплаваў (27) Аддзел фізічных асноў павярхоўнай інжынерыі (29) Лабараторыя фізікі канструкцыйных матэрыялаў (44) Аддзел электроннай структуры і электронных уласцівасцяў (30) Аддзел фізікі трываласці і разбурэння матэрыялаў (48) Аддзел фізікі дысперсных сістэм (56) Лабараторыя фізікі магнітных плёнак (23) Аддзел фізікі фазавых пераўтварэнняў (57) Аддзел фізікі трываласці і пластычнасці негамагенных металічных матэрыялаў (60) Агульнаінстытуцкі доследна-інфраструктурны «Цэнтр апрацоўкі і дыягностыкі» (62)
Спасылкі Сайт інстытута
Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны Катэгорыя:Фізічныя інстытуты