Vehículo Anfibio Pesado de Exploración (VAPE, «Цяжкая вопытная машына-амфібія») — праект колавай разведвальнай машыны-амфібіі, распрацаванай французскімі кампаніямі Renault і Panhard для Аргенціны ў 1970-х гадах.

Гісторыя У студзені 1979 г. дзяржаўная кампанія TAMSE замовіла французскім фірмам Renault і Panhard стварэнне прататыпаў разведвальнай машыны для аргенцінскай арміі. У рамках праекта былі распрацаваны браневікі VAE і VAPE

У той час Аргенціна не мела развітой дарожнай сеткі і патрабавала хуткай, лёгкай ваеннай тэхнікі. VAE/VAPE былі распрацаваны менавіта з улікам гэтага.

Кантракт прадугледжваў пабудову 1000 адзінак, якія меркавалася сабраць на заводзе TENSA ў Кордаве. У 1979 і 1980 гадах першыя прататыпы былі перададзены на выпрабаванні ў Інстытут навукова-тэхнічных даследаванняў абароны. Хоць выпрабаванні прайшлі паспяхова, але дзеючы рэжым быў уцягнуты ў Брудную вайну, і праз фінансавыя цяжкасці праект прыпынілі.

Апісанне VAPE мае аддзяленне кіравання спераду і баявое аддзяленне ў сярэдняй частцы машыны. Корпус герметычны, выкананы са сталёвай броні. Штатны экіпаж складаецца з трох чалавек: камандзіра, механіка-кіроўцы і наводчыка. Вежа размешчана за маторным адсекам, у цэнтры корпуса. Транспартны сродак абсталяваны сістэмамі абароны РХБ, кандыцыянерам і вогнетушыльнікамі. Узброены 90-мм гарматай GIAT F4, размешчанай у аргенцінскай вежы SAMM-TAMSE-TENSA AR90, з боекамплектам 20 стрэлаў. Пачатковая хуткасць снарада — 1500 м/с. Акрамя таго, машына мае два 7,62-мм кулямёта з 1000 стрэлаў і дымавыя гранатамёты, размешчаныя па абодва бакі ад вежы.

Варыянты VAPE-1 (6×6) — варыянт ад Renault. VAPE-2 (6×6) — варыянт ад Panhard.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бранятэхніка Францыі