Універсітэт імя С. Грыфіта () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Голд-Кост у штаце Квінсленд.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1971 годзе, але быў афіцыйна адкрыты толькі ў 1975 годзе. Універсітэт названы ў гонар сэра Сэмюэля Грыфіта, які двойчы быў прэм'ер-міністрам штата Квінсленд і першым галоўным суддзёй Высокага суда Аўстраліі. Сэмюэл Грыфіт адыграў важную ролю ў гісторыі Аўстраліі і быў галоўным аўтарам канстытуцыі Аўстраліі.

Структура Школа крыміналогіі і крымінальнага правасуддзя Школа адукацыі і прафесійнага навучання Школа гуманітарных, мовазнаўчых і сацыяльных навук Школа права Каледж мастацтваў Школа кіно Кансерваторыя Дэпартамент бухгалтарскага ўліку, фінансаў і эканомікі Дэпартамент працоўных адносін і людскіх рэсурсаў Дэпартамент стратэгіі бізнесу і інавацый Дэпартамент маркетынгу Дэпартамент турызму, спорту і гатэльнага менеджменту Школа дзяржаўнага кіравання і міжнародных адносін Школа прыкладной псіхалогіі Школа медыцынскіх навук і сацыяльнай працы Школа медыцыны і стаматалогіі Школа медсястрынства і акушэрства Школа фармацыі і медыцынскіх навук Школа інжынерыі і антрапагеннага асяроддзя Школа экалогіі і прыродазнаўчых навук Школа інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі