Універсітэт Новага Паўднёвага Уэльса () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сідней у штаце Новы Паўднёвы Уэльс.
Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1949 годзе, да 1958 года ўніверсітэт быў вядомы як Тэхналагічны ўніверсітэт Новага Паўднёвага Уэльса. Ён з'яўляецца сябрам глабальнай сеткі даследчых універсітэтаў і займае 19-е месца ў свеце і 3-е месца ў Аўстраліі ў «QS World University Rankings 2024». У Канберы дзейнічае філіял універсітэта пры Аўстралійскай акадэміі сіл абароны.
Структура Школа бізнесу Факультэт мастацтва, дызайну і архітэктуры Факультэт інжынерыі Факультэт права і справядлівасці Факультэт медыцыны і здароўя Факультэт прыродазнаўчых авук Філіял у Канберы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Крыніцы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі