Чус Лампрэавэ (; , — , Альмерыя) — іспанская актрыса кіно і тэлебачання. Лаўрэат прэміі Канскага кінафестывалю за лепшую жаночую ролю. Лаўрэат прэміі «Гоя» 1993 года за лепшую ролю другога плана і неаднаразовы намінант на гэтую прэмію.
Лампрэавэ знялася ў больш за паўсотню фільмаў, пры гэтым у самых знакамітых іспанскіх рэжысёраў, і запатрабаваная на тэлебачанні. Поспех прыйшоў да яе ў 1980-х гадах дзякуючы супрацоўніцтву з Педра Альмадоварам, яна знялася ў дзесяці яго фільмах. У 1993 годзе Лампрэавэ была ўдастоена прэміі «Гоя» за лепшую ролю другога плана ў фільме Фернанда Труэбы «Вытанчая эпоха». За працу ў фільме Педра Альмадовара «Вяртанне» актрыса разам са сваімі партнёркамі Пенелопай Крус, Кармен Маўрай, Лолай Дуэньяс, Бланкай Партыльё, Ёанай Коба атрымала прыз Канскага кінафестывалю за найлепшую жаночую ролю. Фільмаграфія 2012 «Мастак і яго мадэль» — Марыя Крыніцы
Катэгорыя:Актрысы Іспаніі