Пад інтэлектам жывёл маецца на ўвазе сукупнасць псіхічных функцый, да якіх адносяцца мысленне, здольнасць да навучання і камунікацыі, якія не могуць тлумачыцца інстынктамі або ўмоўнымі рэфлексамі. Вывучаецца ў рамках кагнітыўнай эталогіі, параўнальнай псіхалогіі і зоапсіхалогіі.
Жыццё высокаразвітых жывёл схільна да ўплыву эмоцый і матываў. Мяркуецца, некаторыя з іх валодаюць здольнасцю будаваць лагічныя здагадкі і планаваць, знаходзіць рашэнні ў новых сітуацыях, камунікаваць з прадстаўнікамі іншых відаў (у тым ліку і з чалавекам).
Крыніцы
Катэгорыя:Паводзіны жывёл Катэгорыя:Правы жывёл Катэгорыя:Абарона жывёл Катэгорыя:Заалогія Катэгорыя:Жывёлы