Архіў Расійскай акадэміі навук (, АРАН), таксама ФДБУН Архіў РАН«Федэральная дзяржаўная бюджэтная ўстанова навукі Архіў Расійскай акадэміі навук» () — поўная афіцыйная назва архіва Расійскай акадэміі навук са студзеня 2012 года. — навукова-даследчая ўстанова Расійскай акадэміі навукАРХИ́В РОССИ́ЙСКОЙ АКАДЕ́МИИ НАУ́К (АРАН) у БРЭ.. Найстарэйшы акадэмічны навуковы архіў у Расіі. Заснаваны ў 1728 годзе ў Санкт-Пецярбургу для захоўвання дакументаў Канферэнцыі (Агульнага сходу) Пецярбургскай акадэміі навук. У 1963 годзе статус галаўной архіўнай установы Расійскай акадэміі навук атрымала аддзяленне архіва ў Маскве.

Гісторыя Архіў быў заснаваны года для захоўвання дакументаў Агульнага сходу і канцылярыі (Пецярбургскай) Акадэміі навук.

Згодна са Статутам (Пецярбургскай) Акадэміі навук ад 1747 года, кіраўніцтва архівам было ўскладзена па пасадзе на канферэнц-сакратара Акадэміі навук.

З 1912 года была заснавана асаблівая пасада загадчыка архіва.

Кіраўнікі Архіва па годзе прызначэння 1728 — Герхард Фрыдрых Мілер

1912 — Барыс Львовіч Мадзалеўскі 1929 — Георгій Аляксеевіч Князеў 1963 — Барыс Венядзіктавіч Ляўшын 2003 — Віталь Юр’евіч Афіані 2018 — Аляксандр Генрыхавіч Толсцікаў () 2019 — Аляксандр Віктаравіч Рабаткевіч

Афіцыйныя назвы Гісторыя назваў архіва і філіялаў па гадах перайменаванняў: 1728 — Архіў Канферэнцыі Акадэміі навук (Санкт-Пецярбург).

1925 — Архіў Акадэміі навук СССР (Ленінград). 1935 — Маскоўскае аддзяленне Архіва Акадэміі навук СССР, Ленінградскае аддзяленне. 1991 — Архіў Расійскай акадэміі навук (Масква) з Санкт-Пецярбургскім філіялам. 2007 — Установа Расійскай акадэміі навук Архіў РАН (Масква) з Санкт-Пецярбургскім філіялам. 2012 — Федэральная дзяржаўная бюджэтная ўстанова навукі Архіў Расійскай акадэміі навук (Масква) з Санкт-Пецярбургскім філіялам (СПбФ АРАН).

Сучасны стан

Архіў РАН злучае функцыі найбуйнейшага ў Расійскай Федэрацыі сховішча навуковай дакументацыі, галаўнога архіва Расійскай акадэміі навук і навукова-даследчага інстытута. Архіў РАН ажыццяўляе фарміраванне і забеспячэнне захаванасці Архіўнага фонду РАН; навуковае апісанне і распрацоўку архіўных фондаў; забеспячэнне ўстаноў РАН і рознага роду карыстальнікаў рэтраспектыўнай інфармацыяй, якая мае важнае навуковае і сацыякультурнае значэнне; навуковую распрацоўку праблем гісторыі Акадэміі навук і навукі, архівазнаўства, археаграфіі, крыніцазнаўства, рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў Архіўнага фонду РАН.

У адпаведнасці з Палажэннем пра Архіўны фонд Расійскай Федэрацыі, зацверджаным Указам Прэзідэнта РФ ад 17 сакавіка 1994 года за № 552, Прэзідыум РАН выдаў Пастанову «Пра зацвярджэнне нарматыўных актаў аб удасканаленні архіўнай справы ў Расійскай акадэміі навук» ад 21 чэрвеня 1994 года за № 125, па якой зацвярджалася Палажэнне пра Архіўны фонд Расійскай акадэміі навук.

Згодна з Палажэннем, Архіўны фонд Расійскай акадэміі навук прадстаўляе сукупнасць дакументаў, якія ўтвараюцца ў дзейнасці Расійскай акадэміі навук, яе ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, якія маюць навуковае, сацыяльна-культурнае і гістарычнае значэнне. Дакументы Архіўнага фонду РАН з’яўляюцца складовай часткай Архіўнага фонду Расійскай Федэрацыі. У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам і Статутам РАН: «Расійская акадэмія навук захоўвае рукапісы вучоных, дзеячаў літаратуры, культуры і мастацтва, а таксама архіўныя матэрыялы ўстаноў РАН і іншыя матэрыялы, якія ўяўляюць гістарычную каштоўнасць, у Архіве Расійскай акадэміі навук, у архівах навуковых устаноў Акадэміі, у Бібліятэцы Расійскай акадэміі навук, не здаючы іх у агульнадзяржаўныя сховішчы».

У красавіку 2019 года дзейнасць Архіва РАН была фактычна прыпынена і ён знаходзіўся на мяжы ліквідацыі. З 8 красавіка 2019 года Архіў РАН, як і яго філіял у Санкт-Пецярбургу, былі зачыненыя «на нявызначаны тэрмін»Новости Архива РАН. 4 красавіка 2019 года .. 19 чэрвеня 2019 года чытальная зала Архіва РАН аднавіла сваю работу. З 1 лістапада 2019 года Санкт-Пецярбургскі філіял Архіва РАН зачынены ў сувязі з падрыхтоўкай да пераезду ў новы будынак. У снежні 2020 года новы будынак Архіва РАН у Санкт-Пецярбургу, коштам млн рублёў, быў уведзены ў эксплуатацыю.

Структура Архіўны фонд Расійскай акадэміі навук засяроджаны ў больш як 40 архіўных установах РАН. Акрамя Архіва РАН у Маскве і яго філіяла ў Санкт-Пецярбургу, акадэмічная архіўная сетка прадстаўлена навуковымі архівамі аддзяленняў і цэнтраў РАН і навукова-галіновымі архівамі ўстаноў — Навукова-даследчых інстытутаў РАН, за якімі замацавана права пастаяннага захоўвання дакументаў. Сярод іх:

Навуковы архіў Сібірскага аддзялення (СА) РАН (Новасібірск) Навуковы архіў Уральскага аддзялення (УрА) РАН (Екацярынбург) Навуковы архіў Бурацкага навуковага цэнтра СА РАН (Улан-Удэ) Навуковы архіў Іркуцкага навуковага цэнтра СА РАН (Іркуцк) Навуковы архіў Якуцкага навуковага цэнтра СА РАН (Якуцк) Навуковы архіў Комі навуковага цэнтра УрА РАН (Сыктыўкар) Навуковы архіў Дагестанскага навуковага цэнтра РАН (Махачкала) Навуковы архіў Карэльскага навуковага цэнтра РАН (Петразаводск) Навуковы архіў Кольскага навуковага цэнтра РАН (Апатыты, Мурманская вобл.) Навуковы архіў Пушчынскага навуковага цэнтра РАН (Пушчына, Маскоўская вобл.) Навуковы архіў Уфімскага навуковага цэнтра РАН (Уфа) Навуковы архіў Інстытута археалогіі РАН (Масква) Аддзел рукапісаў і дакументаў Інстытута ўсходніх рукапісаў РАН (Санкт-Пецярбург) Архіў усходазнаўцаў Інстытута ўсходніх рукапісаў РАН (Санкт-Пецярбург) Навуковы архіў Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры РАН (Санкт-Пецярбург) Музей антрапалогіі і этнаграфіі імя Пятра Вялікага (Кунсткамера) РАН (Санкт-Пецярбург) Санкт-Пецярбургскі інстытут гісторыі Расійскай акадэміі навук Архіў А. М. Горкага Інстытута сусветнай літаратуры імя Горкага РАН (Масква) Аддзел рукапісных і кніжных фондаў Інстытута сусветнай літаратуры імя Горкага РАН (Масква) Рукапісны аддзел Інстытута рускай літаратуры (Пушкінскі дом) РАН Цэнтр усходніх рукапісаў і ксілографаў Інстытута мангалазнаўства, будалогіі і тыбеталогіі Бурацкага навуковага цэнтра Сібірскага аддзялення РАН (Улан-Удэ)

Бібліяграфія Па-руску Архив Российской академии наук. Путеводитель по фондам (Москва). Фонды личного происхождения / Сост.: Г. А. Савина, Н. М. Осипова, Ю. В. Щепанская; Ред. В. Ю. Афиани. — М.: Наука, 2008. — ISBN 978-5-02-010366-5

Гл. таксама Правілы выдання гістарычных дакументаў у СССР

Крыніцы

Спасылкі

arran.ru  — афіцыйны сайт Архіва РАН isaran.ru  — сайт «Інфармацыйная сістэма — Архівы РАН» Дакументальны фонд Архіва РАН (Масква) і гістарычная даведка пра фондаўтваральніка. ranar.spb.ru  — афіцыйны сайт Санкт-Пецярбургскага Філіяла Архіва РАН.

Катэгорыя:Расійская акадэмія навук