Інстытут біяхіміі імя А. У. Паладзіна НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення біяхіміі, фізіялогіі і малекулярнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне структуры, фізіка-хімічных уласцівасцей і біялагічных функцый складаных бялковых і надмалекулярных сістэм; вывучэння малекулярнай арганізацыі метабалічных працэсаў і механізмаў іх рэгулявання біялагічна актыўнымі рэчывамі; распрацоўкі біятэхналогій і нанабіятэхналогій для медыцыны, сельскай гаспадаркі, экалогіі і прамысловасці.

Гісторыя Быў заснаваны ў Харкаве ў 1925 годзе па ініцыятыве прафесара (пасля акадэміка) Аляксандра Уладзіміравіча Паладзіна як Украінскі біяхімічны інстытут Народнага Камісарыята Асветы УССР (пратакол № 44 пасяджэння Прэзідыума Укрнавукі ад 10 кастрычніка 1925 года).

У снежні 1931 года быў пераведзены ў Кіеў і ўключаны ў склад Акадэміі навук УССР пад назвай Інстытут біяхіміі АН УССР.

Навуковыя школы біяхіміі нервовай сістэмы біяхіміі цягліц біяхіміі вітамінаў і каферментаў рэгуляцыі метабалізму, біясінтэзу і біялагічных уласцівасцей бялкоў і ліпідаў структуры і функцый бялку біялогіі ферментаў біяхіміі імунітэту

Структура Аддзел нейрахіміі Аддзел біяхіміі цягліц Аддзел структуры і функцыі бялкоў Аддзел біяхіміі вітамінаў і каферментаў Аддзел хіміі і біяхіміі ферментаў Аддзел малекулярнай імуналогіі Аддзел рэгуляцыі абмену рэчываў Аддзел біяхіміі ліпідаў Аддзел малекулярнай біялогіі Аддзел клеткавых сігнальных механізмаў Аддзел навукова-тэхнічнай інфармацыі Спасылкі Сайт інстытута

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны