Святы Казімір і Святая Ганна з Марыяй — пара драўляных скульптур канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя. Захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ( КП-11803, ДБС-50 (першапачаткова запісаны як «Святы»); КП-11804, ДБС-65). Паходзяць, верагодна, з бернардзінскага касцёла ў Слоніме, куды былі перавезены з бернардзінскага касцёла ў БрэсцеАтрыбуцыя старажытнабеларускай скульптуры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: праблема паходжання музейных прадметаў / Чавус Станіслаў // Аладовские чтения — 2021 : материалы Международной научно-практической конференции (Минск, 27 мая 2021 года) / [редколлегия: С. И. Анейко, С. А. Шукан, А. В. Янковская]. — Минск, 2021. — С. 238―251.
Паходжанне У Кнізе паступленняў, якая з’яўляецца асноўным уліковым дакументам музея, запісана, што гэтыя музейныя прадметы трапілі на пастаяннае захаванне з Дамініканскага касцёла г. Навагрудка. У Інвентарнай кнізе калекцыі старажытнабеларускай скульптуры для «Фігуры святога» (Святы Казімір, ДБС-50) зафіксавана такое ж паходжанне Инвентарная книга Государственного художественного музея БССР по учету древнебелорусской скульптуры с № ДБС-1 по № ДБС-419 включ. Начата 26 февраля 1973 г. окончена 20 июня 1980 г. / Бягучы архіў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.; у той жа час адносна скульптуры Св. Ганны з Марыяй (ДБС-65) пазначана іншае: «з царквы г. Слоніма, Гродзенская вобл.»Книга постоянных поступлений № 4 с №-9871 по №-13024 / Бягучы архіў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Насамрэч, у акце, на які спасылаюцца названыя ўліковыя дакументы, значацца прадметы, вывезеныя з розных месцаў. У дачыненні да пары твораў, якія разглядаюцца, паведамляецца, што яны паходзяць «з г. Слоніма Гродзенскай вобл. З касцёла».
Сярод дакументаў касцёла Св. Тройцы і кляштара бернардзінцаў у Слоніме, якія фіксуюць яго стан на 1830 год, ёсць такое апісанне алтара:
На адваротным баку фігуры Св. Казіміра надрапаны надпіс «Rok 1936». Гэтая дата можа быць звязана з рамонтам інтэр’ера касцёла Св. Тройцы ў 1936—1937 гг. З апублікаваных крыніц вядома, што ў гэты час былі адноўлены тынкі, папоўнены страты стукавага аздаблення алтароў, а таксама пафарбаваны сцены.
Праз адсутнасць дакладных экспедыцыйных звестак нельга дакладна сцвярджаць пра паходжанне скульптур з Брэста.
Крыніцы
Катэгорыя:Культура Слоніма Катэгорыя:Экспанаты Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Скульптуры Беларусі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Драўляныя скульптуры Катэгорыя:Культура Брэста Катэгорыя:Скульптура барока Катэгорыя:Скульптуры Беларусі XIX стагоддзя