Хрустальныя горы — карта Габона — ланцуг нізкіх гор на захадзе Цэнтральнай Афрыкі.

Геаграфія Праходзяць паралельна Атлантычнаму ўзбярэжжу і размяшчаюцца на тэрыторыі Габона і Экватарыяльнай Гвінеі паміж рэкамі Агавэ на поўдні і Кампа на поўначы. Хрустальныя горы адносяць да заходняга краю Паўднёва-Гвінейскага ўзвышша. Сярэднія вышыні — 600—800 метраў. Найвышэйшы пункт — гара Дана (1050 м). Горы складзены дакембрыйскімі крышталічнымі пародамі. Схілы пакрыты вільготнымі вечназялёнымі экватарыяльнымі лясамі.

Зноскі

Катэгорыя:Геаграфія Габона Катэгорыя:Геаграфія Экватарыяльнай Гвінеі