Рэгіна Пракопаўна Харошка ( 7 мая 1938, Асінторф, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі фізікахімік. Кандыдат хімічных навук (1976).

Біяграфія Скончыла хімічны факультэт БДУ ў 1960 годзе. З 1960 года працавала ў Інстытуце арганічнай і неарганічнай хіміі, у 1981—1991 гадах — у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Званне кандыдат хімічных навук прысвоена ў 1976 годзе.

Творчасць Навуковыя працы па фізікахіміі палімераў і штучных іянітных глебах на аснове іонна-абменных матэрыялаў.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР прысуджана ў 1980 годзе.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Харошка, Рэгіна Пракопаўна. Прыдзвінскі край.

Катэгорыя:Фізікахімікі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі