Батэке () — плато на мяжы Рэспублікі Конга і Габона. Яго сярэднія вышыні — ад 550 да 830 мэтраў. Вышэйшы пункт — гара Лекеці (1042 м). Горы багатыя марганцам. Плато Батэке ўтвараюць пясчанікі, з’яўляецца зонай старажытнай вулканічнай актыўнасці. Самы спякотны і засушлівы рэгіён Габона.

На плато бяруць пачатак некалькі рэк: Ніяры, Агавэ, Мпаса, Нджуму і Леконі. Тут размешчаны нацыянальны парк Плато Батэке. З расліннасці тут пераважаюць высокатраўныя саваны. Катэгорыя:Геаграфія Габона Катэгорыя:Геаграфія Рэспублікі Конга