Та́йлер Тафо́лі (; нар. ) — канадскі хакеіст, правы нападнік клуба «Вініпег Джэтс» з Нацыянальнай хакейнай лігі і нацыянальнай зборнай Канады. Быў абраны клубам «Лос-Анджэлес Кінгс» у другім раўндзе драфту НХЛ 2010 года пад 47 нумарам.

Кар’ера Сваю кар’еру ігрок пачаў у 2007 годзе ў складзе клуба «Атава-67», якая брала ўдзел у розыгрышах Хакейнай лігі Антарыа«Toffoli enjoying the start of his OHL career». Ontario Hockey League.. Паводле вынікаў першага сезона Тайлер трапіў у першую каманду зорак. У 2010 годзе быў абраны чалябінскім «Трактарам» пад 169 нумарам на фрафце КХЛ у 2010 годзе, але вырашыў застацца ў Амерыцы. Між тым, у тым жа годзе нападніка абраў «Лос-Анджэлес Кінгс» пад 47 нумарам на драфце НХЛ«Kings Pick Four; Make Three Deals» . NHL.. 19 красавіка 2011 года Тафолі склаў трохгадовую дагавор з «каралямі». Паўсезону наступнага розыгрышу канадзец усё яшчэ правёў у складзе «Атавы-67», але ў наступным перайшоў у даччыны клуб «Манчэстэр Монаркс». 16 сакавіка 2013 года хакеіст дэбютаваў у НХЛ у пераможным матчы супраць «Сан-Хасэ Шаркс» (5:2)«Clifford scores two goals as Kings sink San Jose». CBS Sports.. 18 сакавіка, у другім сваім матчы, Тайлер вызначыўся ў пераможнай гульні 4:0 над «Фінікс Каётыз»«Kings blank struggling Coyotes» . NHL.. Пазней у тым жа сэозоне ігрок быў падцягнуты да асноўнага складу ў Кубку Стэнлі, пасля таго як праз пашкоджанне выбыў Кітан Элербі«Kings beat Blues on Slava Voynov’s weak shot in overtime». ESPN.. У сезоне 2013—2014 гадоў Тайлер пачаў у складзе «Манчэстэр Монаркс», але ў лістападзе быў зноў выкліканы да асноўнай каманды. 9 лістапада Тафолі закінуў дзве шайбы ў браму «Ванкувер Кенакс» (5:1)«Toffoli scores 2, leads Kings in rout of Canucks». Sportsnet.. Апасля спартсмен вярнуўся ў фарм-клуб, але ў плэй-оф зноў быў выкліканы да складу, гэтым разам трывала замацаваўшыся ў складзе. Наступным годам шмат гуляц у сувязі з Джэфам Картэрам і Танерам Пірсанам. Таксама, частку сезона хакеіст прапусціў праз хваробу. Узімку на пачатку 2020 года ігрок прамянаны ў «Ванкувер Кенакс», дзе ўжо адразу ў першым 10 гульнях зарабіў 10 пунктаў. Аднак, у Кубку Стэнлі хакеіст атрымаў траўму і прапусціў сканчэнне чэмпіянату. У кастрычніку таго ж года склаў чатырохгадовы кантракт з «Манрэаль Канадыенс». У пепшым жа матчы адзначыўся хет-трыкам у браму свайго былога клуба «Ванкувер Кенакс». 14 лютага 2022 года далучыўся да «Калгары Флэймз»«Toffoli traded to Flames by Canadiens» . Montreal Canadiens..

8 сакавіка 2024 года Тафолі быў абменены ў «Вініпег Джэтс» на выбар у трэцім раўндзе драфту НХЛ 2024 года і выбар у другім раўндзе драфту 2025 года«Jets acquire Toffoli from Devils». NHL.«Jets acquire Toffoli from Devils for draft picks». TSN.. 15 сакавіка 2024 года нападнік закінуў першыя дзве шайбы ў шведры «Вініпег Джэтс» у перамозе матчы супраць «Анагайм Дакс» (6:0).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:хакеісты Канады Катэгорыя:Хакеісты зборнай Канады Катэгорыя:Ігракі ХК Манчэстэр Монаркс Катэгорыя:Ігракі «Лос-Анджэлес Кінгз» Катэгорыя:Ігракі «Ванкувер Кэнакс» Катэгорыя:Ігракі ХК Манрэаль Канадыенс Катэгорыя:Ігракі «Калгары Флэймз» Катэгорыя:Ігракі «Нью-Джэрсі Дэвілз» Катэгорыя:Ігракі ХК Вініпег Джэтс