Эйна Лейна (, сапраўднае прозвішча — Эйна Лёнбум, , Палтама — ) — фінскі пісьменнік. Вучыўся ў Хельсінскім універсітэце. Першыя зборнікі («Сакавіцкія песні», 1896, і іншыя) створаны пад уплывам паэзіі Генрыха Гейнэ. Пад уздзеяннем эстэтыкі неарамантызму напісаны зборнікі «Зімовая ноч» (1905), «Замаразкі» (1908), балады «Песні Халкі» (том 1-2, 1903—1916), раманы «Туамас Вітыка» (1906) і «Яна Рэнцю» (1907). Дэкаданцкія ўплывы праявіліся ў тэтралогіі «Нявольнік» (1911-13). У аповесці «Мядовая лапа» (1914) бунтарскія настроі, у зборніках «Эолава арфа» (1919), «Калі цвіце бэз» (1920) песімістычныя і трагічныя матывы. Рэфарматар традыцыйнай фінскай драматургіі (цыкл п’ес «Маскі», 1905—1911; «Калевала на сцэне», 1911). Аўтар аўтабіяграфічнага рамана «Ілюстраваная кніга майго жыцця» (1925).
На беларускую мову асобныя творы пераклаў Якуб Лапатка. Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Паэты Фінляндыі