Дэвід Бэйкер () — амерыканскі біяхімік і спецыяліст у галіне біяінфарматыкі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2024 года за працы па дызайне бялкоў і прадказанні іх трэтычнай структуры. Лаўрэат Нобелеўскай прэмііі па хіміі (2024).
Біяграфія Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Яго бацька Маршал Бэйкер (нар. 1932) — фізік, маці Марша Бэйкер (народжаная Бургін, нар. 1938) — геафізік. Дзед, Дэвід Гордан Бургін (1900—1984), ураджэнец Рыгі, быў матэматыкам, прафесарам Ілінойскага ўніверсітэта ва Урбане-Шампейне.
Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт у 1984 годзе. Дактарантуру праходзіў у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі ў лабараторыі Рэндзі Шэкмана. Бэйкер быў абраны членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук у 2009 годзе.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2006).
Крыніцы
Катэгорыя:Біяхімікі ЗША