Улад II Дракул (30 жніўня 1400 - 1447) - гаспадар Валахіі з роду Басарабаў, сын валашскага гаспадара і ваяводы Мірчы I Старага. Бацька Ўлада III Цэпеша.

Яго мянушка "Дракула" паходзіць ад латинскага "draco" (дракон) і звязана з яго прыналежнасцю да Ордэна Дракона ў Трансільваніі, еўрапейскага рыцарскага ордэна, створанага для абароны хрысціянства і змагання супраць Асманскай імперыі.

Падчас сваяго кіравання Валахіяй, быў вымушаны выплачваць даніну асманскаму султану, у гэты час Валахія была ў залежнасці ад Асманскай імперыі.

20 студзеня 1437 года ён выдаў хартыю, у якой абвяшчаў сябе «Памазанцам Божым, самадзержцам, вялікім ваяводам і гаспадаром усёй Венгравалахіі і герцагам Фагараша і Амласа». Неўзабаве сітуацыя змянілася: у сувязі са смерцю Сігізмунда Люксембургскага ўплыў Венгрыі на Валахію зменшыўся і Улад змушаны быў вярнуцца пад пратэктарат Асман.

Пасля ваенных поспехаў венгерскага ваяводы Янаша Хуньядзі супраць туркаў, Улад прыняў сюзерэнітэт Венгрыі над Валахіяй.

Улад II быў забіты ў снежні 1447 года ў выніку палітычнай змовы.

Крыніцы