Аржавухава () — вёска на тэрыторыі Суражскага раёна, знішчаная нямецкімі акупацыйнымі войскамі разам з жыхарамі. Знаходзілася за 3 км на поўдзень ад в. Уласава Суражскага пасялковага савета.
Перад вайной у ёй жыло 32 чалавека.
11 снежня 1942 года, у час карнай аперацыі «Зімовы лес», нямецкія карныя падраздзяленні загубілі 23 жыхароў, а вёску (13 двароў) спалілі.
Пасля вайны не адрадзілася.
У савецкія часы на месцы вёскі быў усталяваны мемарыяьны знак, які да нашых часоў не захаваўсяЛагвіненка, С. М., Півавар, М. В. Падрыхтоўка Віцебскага кадэцкага вучыішча да святкавання 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайны / С. М. Лагвіненка, М. В. Півавар // Победа — одна на всех: материалы II Международной научно-практической конференции, Витебск, 23—24 апреля 2020 г. / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Витебский государственный университет имени П. М. Машерова»: Редколлегия: И. В. Николаев и А. Н. Дуров (ответственный редактор) [и др.]. — Витебск: ВГУ имени П. М. Машерова, 2020. — 182 с. — С. 174. — ISBN 978-985-517-739-6.. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя:Суражскі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Вёскі, спаленыя падчас карнай аперацыі «Зімовы лес»