Тэадор Гальмаджан (Гальмаджэян), таксама Тодар Раманавіч Гальмаджан-Гальмады (верагодна, больш правільна Хэлмэджан, ; 1890 — не раней за 1941) — мастак, архітэктар і скульптар.

Біяграфія Запісваўся як венгр. Нарадзіўся ў 1890 годзе ў горадзе Кранштаце (сучасны Брашоў у Румыніі), дзе атрымаў пачатковую адукацыю ў скульптурная секцыі ў мастацка-прамысловай школе.

У 1910 годзе скончыў аддзяленне архітэктуры Вышэйшага тэхнічнага вучылішча ў Будапешце, вучыўся два гады на аддзяленні пластыкі Акадэміі мастацтваў у МюнхенеРепрессивные меры сталинизма против научной интеллигенции Полтавщины. У сваёй аўтабіяграфіі пісаў, што працаваў у розных гарадах Еўропы па найме на буйных прадпрыемствах. Браў удзел у конкурсе па скульптуры, атрымаў у якасці ўзнагароды замежную камандзіроўку ў Італію і Блізкі Усход, у Егіпет.

Вольна валодаў сямю мовамі: венгерскай, нямецкай, румынскай, польскай, французскай, італьянскай і рускай. Цікавіўся народным мастацтвам і з’яўляўся аўтарам працы «Венгерскія дэкаратыўныя матывы ў аздобах» (1913).

Служыў у Аўстра-Венгерскай арміі фельдфебелем і тапографам, браў удзел у рэвалюцыйным руху арміі.

У Менску Пераехаў у СССР, працаваў спачатку на Украіне, далей у Крыме. З 1927 года жыў у Менску. Прыезду мастака і фатографа паспрыяў Вацлаў Ластоўскі, які прыняў яго на працу ў Беларускі дзяржаўны музей. У 1928 годзе атрымаў грамадзянства СССР.

Працаваў у цеснай сувязі з Беларускім дзяржаўным музеем, з асаблівым інтарэсам да беларускіх этнаграфічных сюжэтаў. У сярэдзіне 1928 г. з мастаком была заключаная дамова на выкананне альбома з 35 табліц мастацкіх замалёвак 120 народных паясоў, на што СНК БССР музею 500 руб. Магчыма, ініцыятарам такога задання быў В. Ластоўскі, які ў той час вывучаў беларускі народны арнамент. Як пісаў часопіс «Полымя», «пробная работа т. Гальмаж’яна сведчыць аб тым, што альбом будзе складаць вялікую каштоўнасць як у галіне мастацтва, так і ў практычным значэнні».

Удзельнічаў у этнаграфічнай экспедыцыі ў чэрвені-ліпені 1928 года пад кіраўніцтвам акадэміка Вацлава Ластоўскага. У экспедыцыі выконваў абавязкі фатографа, бо прафесійна валодаў фотаапаратам. Таксама праводзіў фотафіксацыю экспанатаў, якія паступілі ў выніку экспедыцыі ў фонды музею. На некаторых з іх зафіксаваны прадметы, якія зніклі з музея падчас Другой сусветнай вайны.

Станам на 1929 год яшчэ не паспеў абсталявацца для працы ў гэтай скульптуры і выявіў сябе толькі як мастак. Належаў на натуралістычнага кірунку.

Гальмаджан рабіў у экспедыцыі замалёўкі, а фотаздымкі ў наступным выкарыстаў для стварэння жывапісных твораў. Вядома, што ў экспазыцыі аддзелу сучаснага беларускага мастацтва, які быў адчынены ў Беларускім дзяржаўным музеі ў 1929 г., экспанавалася некалькі ягоных жывапісных твораў, намаляваных з натуры ў часе экспедыцыі ў Слуцкую і Мазырскую акругі. У партрэтах «Галава старога», «Дзяўчына ў скіндачцы», «Маладзіца ў намітцы» у профіль і анфас, як адзначыў у каталогу аддзелу мастацтвазнаўца Мікола Шчакаціхін, «падрабязна праштудыяваны ўсе асаблівасці вопраткі, асабліва гафты і характэрныя галаўныя ўбранні».

У Палтаўскім сельскагаспадарчым інстытуце Пасля пачатку рэпрэсій у пачатку 1930-х гадоў пераехаў ва Украіну, выкладаў у Палтаўскім сельскагаспадарчым інстытуце. Як адзін з найлепшых выкладчыкаў 28 снежня 1932 года ўзнагароджаны граматай і грашовай прэміяй, ганараваны ганаровага звання заключнага года пяцігодкі, яго прозвішча таксама значылася ў спісах найлепшых ударнікаў інстытута ў пачатку 1934 года. Як арганізатар сацыялістычнага спаборніцтва ў інстытуце, прымае актыўны ўдзел у навуковай працы і мастацкім афармленні будынка да розных святаў.

У 1935 годзе быў камандзіраваны дырэкцыяй інстытута ў абласны саюз савецкіх архітэктараў у Харкаве для вырашэння пытання аб арганізацыі філіяла саюза пры інстытуце. У жніўні 1935 года працаваў над праектам рэканструкцыі Камянец-Падольскага гарадскога тэатра.

З даведкі, выдадзенай у лістападзе 1935 года для накіравання ў Венгерскую секцыю Камуністычнай партыі, вядома, што займаў пасаду штатнага дацэнта кафедры архітэктуры. 21-27 студзеня 1936 года быў дэлегаваны ад інстытута інжынераў сельскагаспадарчага будаўніцтва на Усеўкраінскі з'езд архітэктараў.

4 сакавіка 1937 года партыйны камітэт інстытута інжынераў накіраваў у адрас партыйнага камітэта ЦВК Крымскай АССР запыт на пацверджанне правільнасці пададзеных Гальмажэан-Гальмадзі дакументаў. І хоць атрыманыя даныя цалкам пацвердзілі правільнасць пададзеных дакументаў, выкладчыка звальняюць з працы 3 верасня 1937 года, а праз тры месяца яго арыштоўваюць.

У 1939 годзе яго справу спынілі, а яго адпусцілі. 23 жніўня 1939 года адбылося пасяджэнне канфліктнай камісіі ў інстытуце інжынераў сельскагаспадарчага будаўніцтва, паводле з рашэннем якога Гальмажэана-Гальмадзі аднавілі на працы, выплацілі яму кампенсацыю. Гальмажэан-Гальмадзі яшчэ прапрацаваў старшым выкладчыкам кафедры графікі да 20 верасня 1941 года.

Далейшы лёс невядомы. Яго асабістая справа была закрыта выпісам з загаду № 94 ад 2 кастрычніка 1941 года.

Вышэйпералічаных выкладчыкаў інстытута, якія не прыехалі ў г. Арал і не выйшлі на працу, і якія не паведамілі пра прычыны нез’яўлення ў інстытут, адлічыць са складу працаўнікоў інстытута з 1 кастрычніка 1941 года. 8. Гальмажэан-Гальмадзі Тэадор Раманавіч — старэйшы выкладчык кафедры графікі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фатографы Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Украіны