Анжэліка Яўгенаўна Курчак (нар. 28 красавіка 1969, г. Брэст) — беларуская правазнаўца, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2024 года).
Біяграфія Нарадзілася ў 1969 годзе ў г. БрэсцеБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».
Праходзіла службу ў органах пракуратуры Брэсцкай вобласці — стажорам, памочнікам пракурора Ленінскага раёна г. Брэста, старшым памочнікам пракурора Брэсцкай вобласці.
Займала розныя пасады ў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, у тым ліку пасаду начальніка ўпраўлення ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі і рэдакцыйнай дзейнасці.
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Лынькоўскай акругі № 104. Член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве.
Узнагароды Узнагароджана медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені, нагрудным знакам «Ганаровы работнік пракуратуры Рэспублікі Беларусь».
Сям’я Разведзеная, мае дачку.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання