Юрый Карыятавіч або Георгій () — вялікалітоўскі арыстакрат з дынастыі Гедзімінавічаў.
Біяграфія Лічыцца старэйшым сынам князя Карыята ГедзімінавічаSpinei, Victor (1986). Moldavia in the 11th-14th Centuries. Editura Academiei Republicii Socialiste Româna. Разам з братамі ўдзельнічаў у бітве на Сініх Водах у 1362 годзе.
Актыўна ўдзельнічаў падзеле Галіцка-Валынскага княства. Польскі кароль Казімір III прызнаваў уладу літоўскіх князёў над некаторымі землямі Галіцка-Валынскага княства, у тым ліку Юрыя, якія яны занялі па дагаворы падпісаным у 1352 годзе. Юрый і яго брат Аляксандр Карыятавіч уступілі ў канфлікт са сваімі дзядзькамі Кейстутам і Любартам у пачатку 1360-х гадоў. Юрый і Аляксандр былі выгнаны са сваіх зямель каля 1362 года. Яны ўцяклі ў Польшчу, дзе жылі пры двары Казіміра ІІІ.
У 1374 годзе Юрый запрошаны на княжанне ў Малдаўскае княства і пабудаваў сталіцу ў Сучаве.
Вядома грамата малдаўскага гаспадара Юрыя Карыятавіча, выданая 3 чэрвеня 1374 года ў Бырладзе пану Якшы Літавору, «вернаму слугу» (servus) і намесніку ў Белгарадзе, на сяло Зуброўцы. Румынскія даследчыкі лічаць гэты акт фальсіфікатам, як і ўладаранне Карыятавіча ў Малдове, яго не пацвярджаюць сінхронныя крыніцы.
Паводле некаторых крыніц, у яго ўладарства Малдова пашырыла свае межы да Чорнага мораМолдавия // Новый энциклопедический словарь.
Пазней, Юры быў атручаны валашскімі баярамі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Беларуска-румынскія адносіны