Міхаэл Шпачак (; нар. ) — чэшскі хакеіст, нападнік швейцарскага клуба «Жэнева-Сервет». У 2015 годзе быў абраны на драфце НХЛ клубам «Вініпег Джэтс» пад агульным 108-м нумарам.

Кар’ера Пачаў кар’еру ў пардубіцкім «Дынама» ў веку 17 гадоў. У свой першы паўнавартасны прафесійны сезон Шпачак назбіраў 12 пунктаў у 40 гульнях. Ён быў абраны ў 4-м раўндзе над агульным 108-м нумарам «Вініпег Джэтс» на драфце НХЛ 2015 года«The Winnipeg Jets select Michael Spacek in the fourth round». Arctic Ice Hockey.. За каманду аднак не гуляў, але выступаў за клуб «Рэд Дыр Рэбелс» з Заходняй хакейнай лігі ў сезоне 2015—2016 гадоў«Memorial Cup hosts land Michael Spacek, chase Brandon Hickey». The Hockey News.. 2 чэрвеня 2017 года, пасля двух сезонаў з «Рэд Дыр Рэбелс», Шпачак завяршыў сваю юніёрскую кар’еру, падпісаўшы трохгадовы кантракт пачаткоўца з «Вініпег Джэтс»«Jets agree to terms with Michael Spacek». NHL.. Тым не менш, адразу быў накіраваны ў «Манітоба Мус» з Амерыканскай хакейнай лігі.

За час пандэміі канаранавірусу як абмежавана свабодным агентам з «Джэтс», Шпачак пастанавіў сабе спыніць свае памкненні за акіянам, узгадніўшы гадавы кантракт у Фінляндыі з «Тапарай» у жніўні 2020 года«Michael Spacek joins Tappara». Tappara.. З пачатку 2021 года вярнуўся на радзіму, прыяднаўшыся да «Ацэларжы»«Steelmakers are strengthening with Spacek». HC Oceláři Třinec.. З новым клубам стаў чэмпіёнам Чэхіі. У маі пераехаў да шведскай «Фрэлюнды», а пасля гуляў у швейцарскіх клубах.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:хакеісты Чэхіі Катэгорыя:Хакеісты зборнай Чэхіі Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Пардубіцы Катэгорыя:Ігракі ХК Манітоба Мус Катэгорыя:Ігракі ХК Тапара Тамперэ Катэгорыя:Ігракі ХК Ацэларжы Тршынец Катэгорыя:Ігракі ХК Фрэлюнда Гётэбарг Катэгорыя:Ігракі ХК Амбры-Піёта Катэгорыя:Ігракі ХК Жэнева-Сервет