Уладзімір Сяргеевіч Паўлоўскі (; нар. 5 ліпеня 1994, в. Малькі, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — работнік Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ). Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года, кіраўнік БРСМ (з 24 верасня 2025).
Біяграфія Нарадзіўся 5 ліпеня 1994 года ў вёсцы Малькі Горацкага раёна Магілёўскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Фізіка. Матэматыка»; магістратуру МДУ імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Фізіка»; Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Маркетынг».
Працаваў настаўнікам фізікі ў Сярэдняй школе № 28 г. Магілёва; настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Сярэдняй школе № 4 г. Горкі; першым сакратаром Горацкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»; першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»; намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і быце Магілёўскага мясакамбіната.
Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Горацкай акругі № 82. Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы. 22 верасня 2025 года прызначаны кіраўніком БРСМ.
Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
Сям’я Жанаты, выхоўвае дачку.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання