Віктар Станіслававіч Плескач (нар. 4 сакавіка 1969, г. Ваўкавыск, Гродзенская вобласць) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Біяграфія Нарадзіўся 4 сакавіка 1969 года ў г. Ваўкавыску Гродзенскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Машыны і тэхналогіі апрацоўкі металаў ціскам».

Служыў у радах Савецкай арміі.

Працаваў рабочым, майстрам, старшым майстрам на Ваўкавыскім заводзе ліцейнага абсталявання; механікам, галоўным інжынерам, дырэктарам Ваўкавыскага завода будаўнічых вырабаў; дырэктарам Ваўкавыскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства.

З’яўляўся дэпутатам Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў па Брэсцкай выбарчай акрузе.

Член Беларускай партыі «Белая Русь».

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Ваўкавыская акругі № 48. Член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве.

Узнагароды Выдатнік спажывецкай кааперацыі Рэспублікі Беларусь.

Сям’я Жанаты, мае дачку.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў