Ба́ржа (ад ) — пласкадоннае самаходнае або несамаходнае грузавое судна без аснасткі з невялікай асадкай. Несамаходныя баржы цягнуць або штурхаюць буксірамі.

У залежнасці ад грузаў, якія перавозяць, баржы падзяляюцца на сухагрузныя (для перавозкі пяску, руды, каменю, вугалю), наліўныя (вадкае паліва, вада), ваенныя.

У залежнасці ад раёна плавання падзяляюцца на: марскія, рачныя, рэйдавыя (прыбярэжныя).

На ўнутраных водных шляхах баржы з’яўляюцца адным з асноўных сродкаў перавозкі грузаў. На моры яны, разам з ліхтэрамі, выконваюць дапаможныя функцыі.

Гл. таксама Баржавоз

Крыніцы

Літаратура

Ба́ржа // Военный энциклопедический словарь. В 2 т. Т. 1. / Редкол.: А. П. Горкин, В. А. Золотарев, В. М. Карев и др. — М.: Большая Российская энциклопедия, «РИПОЛ КЛАССИК», 2001. — С. 144. — 848 с. — 5000 экз. — (Энциклопедические словари). — ISBN 5-85270-219-6 («БРЭ»); ISBN 5-7905-0994-0 («РИПОЛ КЛАССИК»); 5-7905-0995-9 (т. 1). Ба́ржа // Краткий иллюстрированный морской словарь для юношества / М. и Д. Сулержицкие. Под ред. контр-адмирала Н. Г. Морозовского — М. : Издательство ДОСААФ, 1955. — С. 22. — 287 с. — 20 000 экз.

Катэгорыя:Грузавыя судны