Вераніка Мікалаеўна Пляшкевіч (нар. , , Мінская вобласць) — беларуская актрыса тэатра і кіно.

Біяграфія Нарадзілася ў 1984 годзе ў Жодзіне. У 2006 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно».

З сакавіка 2006 года — актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

Працавала на тэлебачанні, у 2019—2021 гадах — няня Палінка — вядучая праграмы «Калыханка» на тэлеканале «Беларусь 3».

З 2007 года здымаецца ў кіно і серыялах, да 2023 года на рахунку актрысы больш за 70 работ на экране,

Пачынаючы з 2007 года знялася ў больш як 70 праектах, ніжэй пазначаны фільмы і тэлесерыялы ў якіх выканала галоўныя ролі: 2007 — «Шчыт Айчыны» 2011 — На ростанях — Каця Краўцова — галоўная роля 2012 — «Самотны востраў» — Крысціна 2013 — Сляды Апосталаў — Стэфанія, сувязная партызан — галоўная роля 2014 — Дзяржаўная мяжа — Аксана Бутаева — галоўная роля 2014 — Не пакідай мяне — Вера Міхасёва — галоўная роля 2015 — Перапыненыя ўспаміны — Надзя — галоўная роля 2016 — Танкіст — Маша — галоўная роля 2016 — Сляды на вадзе — Сабіна — галоўная роля 2018 — Вайна. Застацца чалавекам — галоўная роля 2019 — Купала — Паўліна Мядзёлка — галоўная роля 2020 — «Авантуры Пранціша Вырвіча» — Саламея Лёднік

Узнагароды 2006 — ХIII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» — дыплом тэатральнага конкурсу «За лепшы дэбют» за ролю Катарыны ў спектаклі «Утаймаванне наравістай» 2012 — VIII Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў — прыз «За лепшую жаночую ролю» за фільм «На ростанях» 2013 — Медаль Францыска Скарыны

Зноскі