Віталь Мікалаевіч Ракавец (нар. 26 лютага 1976, г.п. Іўе, Гродзенская вобласць) — беларускі ляснічы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзіўся 26 лютага 1976 года ў г.п. Іўе Гродзенскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Лесаінжынерная справа»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».
Працаваў майстрам лесу, памочнікам ляснічага, галоўным інжынерам, дырэктарам Іўеўскага лясгаса.
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Іўеўскай акругі № 54. Член Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні.
Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Сям'я Жанаты, мае сына і дачку.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Леснікі Беларусі