«Hučna Fest» ― беларускі музычна-літаратурны фестываль, які адбыўся 29 чэрвеня 2024 года ў Варшаве на беразе Віслы. У фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай музыкі, а таксама сучаснай беларускай літаратуры, мастацтва і актывізма.

Апісанне У фестывалі прынялі ўдзел недзяржаўныя арганізацыі, ініцыятывы, праекты. У межах фестываля была арганізавана аўтаномная прастора для прэзентацый, трэнінгаў, майстар-класаў, сустрэч, выстаў, перформансаў. Музычную частку фестываля каля забяспечвалі ў фармаце оўпэн-эйр гурты «Разбітае сэрца пацана», «Nochy», «Leibonik», «Syndrom Samazvanca», вядоўца — Мікіта Мелказёраў. Беларускі ПЭН зладзіў літаратурную сцэну «Бліжэй да цябе», прысвечаную беларускай жаночай і квір-літаратуры, вядоўцай стала актрыса Крысціна Дробыш.

Гл. таксама Tutaka

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Hučna Fest на сайце Белсат Hučna Fest на сайце Reform.news Hučna Fest на сайце Беларускі ПЭН Hučna Fest на Youtube