Траўле́нне ў тэхніцы — працэс растварэння паверхні цвёрдых матэрыялаў у практычных мэтах (у адрозненне ад карозіі).
Існуюць тэхналагічнае траўленне (для апрацоўкі, змены формы і колеру паверхні металаў, паўправаднікоў, шкла, драўніны і іншых матэрыялаў) і структурнае (для выяўленне структуры і дэфектаў крышталічных матэрыялаў, дыягностыкі рудных матэрыялаў). Траўленне можа выконвацца хімічным і электрахімічным спосабамі. Электрахімічнае траўленне мае перавагі, бо забяспечвае лепшую чысціню апрацоўкі і валодае большымі магчымасцямі па кіраванню працэсам.
Тэхналагічнае траўленне (хімічнае і электрахімічнае) выкарыстоўваецца для ачысткі ад акаліны, іржы, атрымання розных паверхняў металічных паўфабрыкатаў, пры вырабе пячатных плат, форм і клішэ ў паліграфіі, пры лужэнні і пайцы, у мікраэлектроннай тэхналогіі, апрацоўцы шкла (плавікавай кіслатой або растворамі яе солей) для ўтварэння на ім малюнка або матавай паверхні і інш.
Структурнае траўленне выкарыстоўваецца ў навуковых даследаваннях, прыкладной мінералогіі, у прамысловасці для кантролю структуры розных матэрыялаў.
Траўленне таксама выкарыстоўваецца ў выяўленчым мастацтве (афорт), калі яно замяняе працаёмкую ручную гравіроўку.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Хімічныя працэсы Катэгорыя:Тэхналогія паўправаднікоў Катэгорыя:Фізічныя працэсы Катэгорыя:Металаапрацоўка Катэгорыя:Друкарскія працэсы Катэгорыя:Гравюра