Дзмітрый Барысавіч Гвішыяні () — курсант Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць».
Біяграфія Нарадзіўся 5 лістапада 1978 года ў Брэсце. Бацька — Барыс Рыгоравіч Гвішыяні, маці — Марал Байкханаўна Гвішыяні, дзед — ветэран вайны, ураджэнец Грузіі Рыгор Парнавазавіч Гвішыяні.
У 1995 годзе скончыў сярэднюю школу № 30 горада Брэста.
У 1996 годзе быў прызваны ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.
У 1997 годзе паступіў у Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь.
28 жніўня 1999 года Дзмітрый вяртаўся з дому ў сталіцу. Ехаў з сябрамі-аднакурснікамі ў пасажырскім цягніку № 660 Брэст—Мінск. Позна ўвечары недалёка ад Драгічына цеплавоз раптам загарэўся. Пасажырскі цягнік здзейсніў экстраннае тармажэнне ў 22:50 у раёне станцыі «Ліпнікі». Курсанты не разгубіліся. Дзмітрый Гвішыяні і Раман Кунда, прыхапіўшы вогнетушыцелі, пабеглі тушыць пажар, а Вадзім Грыцук і Віктар Чуманскі стараліся спыніць паніку і дапамагалі пасажырам выбірацца з вагонаў. Дзмітрый спрабаваў управіцца з агнём, але ў гэты момант прагрымеў магутны выбух — выбухнулі акумулятары, усталяваныя ў нішу паліўнага баку цеплавоза. Следам паліўныя бакі цеплавоза. Хваля палаючага паліва абліла Дзмітрыя Гвішыяні, які бліжэй за ўсіх знаходзіўся да лакаматыва. Пацярпелага курсанта з наймацнейшымі апёкамі на верталёце тэрмінова даставілі ў Мінск у 432-й галоўны ваенны клінічны шпіталь.
Ад атрыманых апёкаў у ноч з 31 жніўня на 1 верасня 1999 года Дзмітрый Гвішыяні памёр.
За выключную адвагу, праяўленую пры выратаванні людзей падчас надзвычайнага здарэння, курсант Дзмітрый Гвішыяні быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць».
Узнагароды Ордэн «За асабістую мужнасць» (пасмяротна).
Памяць 31 жніўня 2004 года на тэрыторыі Ваеннай акадэміі быў урачыста адкрыты помнік Дзмітрыю Гвішыяні. На падставе пастановы ад 27 студзеня 2006 года начальнік Беларускай чыгункі Уладзіміра Жарэла і старшыні Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Алега Вінніка цеплавоз ТЭП60-774 прыпіскі лакаматыўнага дэпо Мінск названы «Курсант Дзмітрый Гвішыяні». 23 лютага 2006 года адбыўся першы рэйс імяннога лакаматыва. У 2012 годзе цеплавоз імя Дзмітрыя Гвішыяні перададзены ў чыгуначны музей Брэста. Імя Дзмітрыя Гвішыяні прысвоена сярэдняй школе № 30 у Брэсце, вул. Валгаградская, 42 (недалёка ад Вяслярнага канала). У школьным музеі адна з экспазіцый прысвечана Дзмітрыю Гвішыяні. Навечна залічаны у спісы асабовага складу 1-га узводу 2-га курса агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У ліпені 2004 года каля сярэдняй школы № 30 Брэста адкрыта Алея імя Дзмітрыя Гвішыяні. У 2007 годзе вуліца Свабоды ў мікрараёне Усходні гораду Мінску перайменавана ў вуліцу Курсанта Гвішыяні. 30 чэрвеня 2017 года на адным з дамоў урачыста адкрыта мемарыяльная дошка мужнаму герою-курсанту. 5 лістапада 2014 года ў Брэсце ў мікрараёне Кавалёва адкрыты памятны знак. Мемарыяльная дошка з барэльефам, вырабленая скульптарам Аляксеем Паўлючуком, усталяваная на сцяне будынка сярэдняй школы № 30 імя Д. Б. Гвішыяні. На ёй высечаны тэкст: «Сярэдняя школа № 30 г. Брэст названая ў гонар выпускніка школы кавалера ордэна „За асабістую мужнасць“ Дзмітрыя Гвішыяні». У 2021 годзе — праведзены чэмпіянат па армейскім рукапашным баі памяці Дзмітрыя Гвішыяні ў Ваеннай акадэміі. 4 лістапада 2022 года каля сярэдняй школы № 30 Брэста адкрыта шыльда з QR-кодам, прысвечаная Дзмітрыю Гвішыяні. Аблічбаваныя мемарыяльны знак і алея імя Дзмітрыя Барысавіча Гвішыяні. 4—5 лістапада 2023 года — праведзены міжнародны турнір па рукапашным баі памяці Дзмітрыя Гвішыяні ў Брэсце.
Літаратура Лицкевич О. Мужество курсанта Дмитрия Гвишиани // Вечерний Минск. — 2004. — 1 сентября
Крыніцы
Спасылкі Помним тебя, Дима! // 21.BY. Первый рейс в память о Д. Гвишиани. Тепловоз «Курсант Дмитрий Гвишиани» передан в Брестский музей железнодорожной техники — сайт Белорусской железной дороги. Мы долгое эхо друг друга «Был там, где считал, что может что-то сделать»: подвиг Дмитрия Гвишиани вспоминают в Бресте