Аляксей Густыр (нар. ) — беларускі валейбаліст. Майстар спорту па валейболе.

Біяграфія У валейбол прыйшоў таму, што абое бацькоў гулялі на аматарскім узроўні. Трэніравацца пачаў з 10 гадоў. У 1995 годзе папаў у каманду СКА, дзе выступаў да 2001 года. У складзе каманды СКА быў чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь і ўладальнікам Кубка Рэспублікі Беларусь.

Cтаяў ля вытокаў каманды «МАПІД». Выступаў за завадскую каманду ў I лізе. Потым «МАПІД» прабіўся ў вышэйшую лігу, каманду пераназвалі ў «Будаўнік» (2006), а ён яшчэ два сезоны дапамагаў камандзе здабываць трафеі.

У студзені 2017 года вярнуўся ў каманду «Будаўнік» на пасаду трэнера.

Крыніцы

Спасылкі Алексей Густыр возвращается в команду «Строитель» Связующий игрок команды Мотор Aliaksey Gustyr

Катэгорыя:Валейбалісты Беларусі