Уры-Нісан Гнесін () — яўрэйскі пісьменнік, літаратурны крытык, перакладчык. Пісаў пераважна на іўрыце. Брат акцёра Менахема Гнесіна.
Біяграфія Бацьку звалі Гешл-Нота. Вырас у Почапе, на ўсходніх межах Беларусі. Вучыўся ў хедары і ў Почапскім ешыбоце, якім кіраваў бацька. Разам з ім вучыўся Брэнер. Самавукам спасцігаў свецкія веды, вывучаў класічныя і сучасныя мовы і літаратуры. У юнацтве пачаў пісаць вершы. У 15 год разам з Брэнерам выдаваў два рукапісныя часопісы. У Гомелі ўвайшоў у гурток інтэлігентаў (Брэнер, З. Анохі, Г. Цэйтлін). У 18 гадоў па запрашэнні Навума Сакалова пераехаў у Варшаву, працаваў у газеце Сакалова «Га-Цфіра». Апублікаваныя тут апавяданні склалі першую кнігу — «Цені жыцця» (1904).
З 1900 года ў вандроўках. Жыў у Кацярынаславе, Вільні, Кіеве, працаваў у віленскай газеце «Га-зман». Хацеў вучыцца за мяжой, але яго не прынялі, бо не меў афіцыйнага дыплома. Задумваў адкрыць у Кіеве старажытнаяўрэйскае выдавецтва і газету, безвынікова. Кіеўскі перыяд аказаўся самым плённым у яго творчасці, нягледзячы на бытавыя цяжкасці, хваробы і незадаволенасць самім сабой.
У Кіеве ён сустрэў Цылю Левіну і пакахаў яе, але разам быць яны не маглі праз яго хваробу, сухоты. Адзін яе верш пераклаў ён на іўрыт і змясціў у сваёй кнізеHellerstein, Kathryn and Anita Norich. «Celia Dropkin.» Shalvi/Hyman Encyclopedia of Jewish Women. 30 June 2025.
У 1907 годзе праз Варшаву і Берлін дабраўся да Лондана, з Брэнерам выдаваў і рэдагаваў іўрыцкі часопіс «Га-меорэр». Ён не зацікавіў публіку, таму Брэнер з Гнесіным пасварыліся. Восенню Гнесін выехаў у Палесціну, але тут не прыжыўся. Пра сваё расчараванне палесцінскімі каланістамі гаварыў у лістах, бачыў тут «яўрэяў, якія гандлююць сваім яўрэйствам».
У 1908 годзе вярнуўся на радзіму ў Почап. Ізноў жыў у Варшаве. Памёр ад хваробы сэрца.
Творчасць
Лічыцца класікам. Прыкметны 4 аповесці: «Гаціда» (1905), «Бентаім» (1906), «Бецерэм» (1909), «Эцэл» (1913); назвы азначаюць: убок, дагэтуль, раней, навокал.
Гнесін аддаліўся ад рэалізму і звярнуўся да мадэрнісцкіх тэхнік пісьма, якія пераняў з еўрапейскай літаратуры свайго часу. Ён увёў у іўрыцкае пісьменства тэму адчужанасці чалавека, страты жыццёвай асновы. Творы шмат у чым аўтабіяграфічныя.
Перакладаў на старажытнаяўрэйскую мову з яўрэйскай, рускай, нямецкай, французскай. Пераклаў вершы ў прозе Бадлера, творы Спектара, Чэхава, Гейнэ, Васермана, Обстфелера.
Два творы, апавяданне «У садах — Ін гартнэр» і рэцэнзія, пры жыцці апублікаваны на яўрэйскай мове (ідыш).
Літаратура Gnesin, Uri-Nisn Крыніцы
Катэгорыя:Іўрытамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Украіны Катэгорыя:Перакладчыкі